У Таджыкістане забілі чатырох заходніх турыстаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        30.07.2018 12:00
                    
                                 
                
                
                    Сьмерць групы заходніх турыстаў у Таджыкістане не была вынікам ДТП, як меркавалася першапачаткова.
                
                
                    
                        
OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
У Таджыкістане забілі чатырох заходніх турыстаў. Сьмерць групы заходніх турыстаў у Таджыкістане не была вынікам ДТП, як меркавалася першапачаткова, а забойствам. Так вынікае з інфармацыі, перададзенай міністрам унутраных спраў гэтай краіны.
Сьмяротныя ахвяры ўчарашняй аварыі – гэта грамадзяне ЗША, Швайцарыі і Галяндыі. Яны ехалі ў групе на роварах. Пачаткова паведамлялася, што здарылася ДТП з удзелам раварыстаў, а кіроўцы аўтамабіля ўцяклі з месца здарэньня. Аднак у выніку сьледзтва высьветлілася, што злачынцы былі ўзброеныя зброяй і нажамі, з якімі напалі на раварыстаў. «Правяраюцца ўсе вэрсіі здарэньня», – заяўляе таджыкскае МУС. Пад увагу таксама бяруцца як рабавальны, так і тэрарыстычны матывы.
У выніку здарэньня параненыя таксама дзьве іншыя асобы. Забойства адбылося каля 150 км па поўдзень ад сталіцы краіны, Душанбэ.
Сьмерць групы заходніх турыстаў у Таджыкістане не была вынікам ДТП, як меркавалася першапачаткова, а забойствам. Так вынікае з інфармацыі, перададзенай міністрам унутраных спраў гэтай краіны.
Сьмяротныя ахвяры ўчарашняй аварыі – гэта грамадзяне ЗША, Швайцарыі і Галяндыі. Яны ехалі ў групе на роварах. Пачаткова паведамлялася, што здарылася ДТП з удзелам раварыстаў, а кіроўца аўтамабіля ўцёк з месца здарэньня. Аднак у выніку сьледзтва высьветлілася, што злачынцы былі ўзброеныя зброяй і нажамі, з якімі напалі на раварыстаў. «Правяраюцца ўсе вэрсіі здарэньня», – заяўляе таджыкскае МУС. Пад увагу таксама бяруцца як рабавальны, так і тэрарыстычны матывы.
У выніку здарэньня параненыя таксама два іншыя чалавекі. Забойства адбылося каля 150 км на поўдзень ад сталіцы краіны, Душанбэ.
ав