Logo Polskiego Radia
Print

Джуліян Асанж вымушаны будзе пакінуць амбасаду Эквадора ў Лёндане

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.07.2018 13:04
На заснаваным Асанжам партале WikiLeaks, публікаваліся сакрэтныя матэрыялы амэрыканскай разьведкі.
Джуліян АсанжДжуліян Асанжwikimedia commons/David G Silvers/CC BY-SA 2.0

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж вымушаны будзе пакінуць амбасаду Эквадора ў Лёндане
Прэзыдэнт Эквадора Ленін Марэна паведаміў, што Джуліян Асанж у рэшце будзе вымушаны пакінуць амбасаду Эквадора ў Лёндане, у якой у 2012 годзе Асанж знайшоў прытулак.
Ленін Марэна таксама паведаміў, што гэтая сытуацыя была абмеркаваная з уладамі Вялікабрытаніі, а таксама з самім Асанжам.
Сёлета ў студзені Эквадор прадставіў Джуліяну Асанжу грамадзянства, пасьля чаго міністар замежных спраў краіны Марыя Фернанда Эспіноза паведаміла, што Эквадор павінен выканаць свой абавязак і абараніць свайго грамадзяніна.
Сёлета ў лютым суд у Лёндане пацьвердзіў ордэр на арышт Асанжа, які быў выдадзены шэсьць гадоў таму. У выпадку калі Асанж пакіне тэрыторыю амбасады Эквадора, ён імгненна будзе арыштаваны брытанскай паліцыяй па запыту Каралеўства Швэцыі. У Швэцыі Асанж абвінавачваецца ў сэксуальных дамаганьнях.
Нагадаем, на заснаваным Асанжам інтэрнэт-партале WikiLeaks публікаваліся сакрэтныя матэрыялы выкрадзеныя ў амэрыканскай разьведкі.
Паводле bbc.com/эж


Прэзыдэнт Эквадора Ленін Марэна паведаміў, што Джуліян Асанж у рэшце будзе вымушаны пакінуць амбасаду Эквадора ў Лёндане, у якой у 2012 годзе Асанж знайшоў прытулак.

Ленін Марэна таксама паведаміў, што гэтая сытуацыя была абмеркаваная з уладамі Вялікабрытаніі, а таксама з самім Асанжам.

Сёлета ў студзені Эквадор прадставіў Джуліяну Асанжу грамадзянства, пасьля чаго міністар замежных спраў краіны Марыя Фернанда Эспіноза паведаміла, што Эквадор павінен выканаць свой абавязак і абараніць свайго грамадзяніна.

У лютым суд у Лёндане пацьвердзіў ордэр на арышт Асанжа, які быў выдадзены шэсьць гадоў таму. У выпадку калі Асанж пакіне тэрыторыю амбасады Эквадора, ён імгненна будзе арыштаваны брытанскай паліцыяй па запыту Каралеўства Швэцыі. У Швэцыі Асанж абвінавачваецца ў сэксуальных дамаганьнях.

Нагадаем, на заснаваным Асанжам інтэрнэт-партале WikiLeaks, публікаваліся сакрэтныя матэрыялы выкрадзеныя ў амэрыканскай разьведкі.

Паводле bbc.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт