Logo Polskiego Radia
Print

Падчас выбараў у Паксітане адбыўся маштабны тэракт

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.07.2018 13:08
Напад зьдзейсьніў сьмяротнік — ён падарваў бомбу ля ўваходу на выбарчы ўчастак.
Наступствы тэрактуНаступствы тэрактуPAP/EPA/JAMAL TARAQAI

Ахвярамі тэракту ў горадзе Квета на паўднёвым захадзе Пакістану сталі 29 чалавек, яшчэ 30 параненыя, некаторыя зь іх — у крытычным стане. Напад зьдзейсьніў сьмяротнік — ён падарваў бомбу ля ўваходу на выбарчы ўчастак.
Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Месца, дзе адбыўся тэракт, ачэпленае. Брыгада сапёраў, якая прыбыла на месца пазьней, знайшла ў нападніка гранату, якая не разарвалася.

У Пакістане ў сераду праходзяць усеагульныя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту й рэгіянальныя заканадаўчыя органы. Выбарчыя ўчасткі адкрытыя па ўсёй краіне. Гэта не адзіны тэракт у Пакістане падчас выбарчай кампаніі.

13 ліпеня ў выніку двух нападаў як найменш 133 чалавека загінула, больш за 230 былі параненыя там жа, у горадзе Квета. Адказнасьць за напад таксама ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт