Сынгапур перажыў найбуйнейшую кібэратаку ў гісторыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.07.2018 15:21
Дзеяньні кібэрзлачынцаў закранулі амаль чвэрць насельніцтва краіны, у тым ліку прэм'ер-міністра краіны Лі Сянь Луна.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Сынгапур перажыў найбуйнейшую кібэратаку ў гісторыі
У Сынгапуры ў выніку кібэратакі выкралі асабістыя дадзеныя 1,5 млн чалавек.
Хакеры ўзламалі базу дадзеных аднаго з двух найбуйнейшых дзяржаўных мэдыцынскіх дэпартамэнтаў SingHealth, выкраўшы імёны й адрасы пацыентаў, а таксама назвы лекаў, прапісаных ім. Масіў дадзеных ахоплівае пэрыяд з 1 мая 2015 году па 4 ліпеня 2018 году.
Дзеяньні кібэрзлачынцаў закранулі амаль чвэрць насельніцтва краіны, у тым ліку прэм'ер-міністра краіны Лі Сянь Луна.
Улады запэўнілі, што дыягназы, вынікі аналізаў і мэдыцынскія заключэньні скрасьці ці змяніць не ўдалося.
Атаку ўжо назвалі найбуйнейшай у гісторыі Сынгапура.
Агенцтва кібэрбясьпекі Сынгапура паведаміла, што дзеяньні хакераў былі мэтанакіраванымі й добра сплянаванымі. Пра канкрэтных падазраваных не гаворыцца.
У Сынгапуры ў выніку кібэратакі выкралі асабістыя дадзеныя 1,5 млн чалавек. Хакеры ўзламалі базу дадзеных аднаго з двух найбуйнейшых дзяржаўных мэдыцынскіх дэпартамэнтаў SingHealth, выкраўшы імёны й адрасы пацыентаў, а таксама назвы лекаў, прапісаных ім. Масіў дадзеных ахоплівае пэрыяд з 1 мая 2015 году па 4 ліпеня 2018 году.
Дзеяньні кібэрзлачынцаў закранулі амаль чвэрць насельніцтва краіны, у тым ліку прэм'ер-міністра краіны Лі Сянь Луна.
Улады запэўнілі, што дыягназы, вынікі аналізаў і мэдыцынскія заключэньні скрасьці ці змяніць не ўдалося.
Атаку ўжо назвалі найбуйнейшай у гісторыі Сынгапура.
Агенцтва кібэрбясьпекі Сынгапура паведаміла, што дзеяньні хакераў былі мэтанакіраванымі й добра сплянаванымі. Пра канкрэтных падазраваных не гаворыцца.
корреспондент/вс