Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ў Чыкага выступаюць супраць продажу касьцёла сьвятога Войцеха

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 17:17
Прадстаўнікі польскай абшчыны плянуюць сабраць грошы й адкупіць касьцёл ад архідыяцэзіі ў Чыкага.
Чыкага. Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public DomainЧыкага. Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ў Чыкага выступаюць супраць продажу касьцёла сьвятога Войцеха
Яны плянуюць сабраць грошы й адкупіць касьцёл ад архідыяцэзіі ў Чыкага.
Польская абшчына ў Чыкага пратэстуе супраць плянаў продажу касьцёла сьвятога Войцеха. Вернікі хочуць купіць гэты гістарычны аб’ект і стварыць у ім Дом паломніка. Аднак дзеля таго яны павінны сабраць, як мінімум адзін мільён даляраў. Пакуль яны зьбіраюць выключна заяву аб намеры ахвяраваньня грашовых сродкаў на гэтую мэту.
Касьцёл сьвятога Войцеха ў Чыкага належыць адной з найстарэйшых польскіх парафіяў у ЗША. Ён быў пабудаваны за грошы польскай абшчыны больш за 100 гадоў таму. Гэта адна з архітэктурных жамчужын Чыкага.
Палякам ужо некалькі разоў удалося абараніць касьцёл ад продажу. Аднак, паводле вернікаў, цяпер сытуацыя крытычная. Чыкагская архідыяцэзія надоечы наняла буйную кампанію, якая павінна дапамагчы ў хуткім продажы будынка.
„У дамове няма ніякіх абмежаваньняў. Калі новы ўласьнік захоча, то можа разбурыць касьцёл”, - скардзяцца палякі з Чыкага.
Перамовы з архідыяцэзіяй ад імя польскай абшчыны праводзіць Таварыства сьвятога Войцеха. Палякі з Чыкага просяць падтрымкі таксама ў суайчыньнікаў на радзіме.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт