У Сырыі ўжывалася хімічная зброя
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.07.2018 14:04
Выйшла міжнародная справаздача пра падзеі ў горадзе Дума 7 красавіка бягучага году.
Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
У пятніцу Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) апублікавала папярэднюю справаздачу пра атаку ў сырыйскай Думе на пачатку красавіка. Арганізацыя паведаміла, што ў горадзе быў выкарыстаны баявы газ – хлёр.
Гэта другая справаздача, пра выкарыстаньне атрутных газаў у Сырыі.
У сярэдзіне траўня, АЗХЗ апублікавала першую справаздачу, пра падзеі 4 лютага, сьцьвярджаючы, што адбылася хімічная атака на сяло Серакаб у правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі, дзе ў якасьці зброі таксама выкарыстоўваўся хлёр.
АЗХЗ ня мае мандату, каб вызначыць, хто нясе адказнасьць за гэтыя напады. Гэта заблякавала Расея ў Радзе Бясьпекі ААН.
Выкарыстаньне хлёру ў якасьці хімічнай зброі зьяўляецца несумяшчальным з Канвэнцыяй аб забароне хімічнай зброі, які дзейнічае з 1997 года.
ПР/юл