Плянаваная рэформа пэнсійнай сыстэмы занепакоіла расейцаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.07.2018 12:49
Ужо некалькі тыдняў жыхары расейскіх гарадоў выходзяць на вуліцы.
Дзьмітрый Мядзьведзеў, на здымку першы зправа. PAP/EPA/SPANISH ROYAL HOUSE HANDOUT PAP/EPA/SPANISH ROYAL HOUSE HANDOUT
Плянаваная рэформа пэнсійнай сыстэмы занепакоіла расейцаў
Ужо некалькі тыдняў жыхары расейскіх гарадоў выходзяць на вуліцы.
У Расеі працягваюцца пратэсты супраць плянаў павелічэньня пэнсійнага ўзросту. Ужо некалькі тыдняў жыхары расейскіх гарадоў выходзяць на вуліцы. Паводле расейскіх цэнтраў дасьледаваньня грамадзкай думкі, пасьлядоўна зьніжаецца падтрымка Ўладзіміра Пуціна і ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Пратэсты арганізоўваюць амаль усе партыі, акрамя кіроўнай „Адзінай Расеі”. Да гэтай пары дэманстрацыі не адбываліся толькі ў Маскве. Гэта ў сувязі з Чэмпіянатам сьвету па футболе.
Да гэтай пары ў Расеі жанчыны могуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 55, а мужчын - 60 гадоў. Урадавая рэформа прадугледжвае павышэньне пэнсійнага ўзросту да 63 гадоў для жанчын і да 65 гадоў для мужчын.
Расейцам гэткая пэрспэктыва не падабаецца. Яны заклікаюць да правядзеньня рэфэрэндуму й патрабуюць адстаўкі ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.
аз
У Расеі працягваюцца пратэсты супраць плянаў павелічэньня пэнсійнага ўзросту. Ужо некалькі тыдняў жыхары расейскіх гарадоў выходзяць на вуліцы. Паводле расейскіх цэнтраў дасьледаваньня грамадзкай думкі, пасьлядоўна зьніжаецца падтрымка Ўладзіміра Пуціна і ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Пратэсты арганізоўваюць амаль усе партыі, акрамя кіроўнай „Адзінай Расеі”. Дэманстрацыі не адбываліся толькі ў Маскве. Гэта ў сувязі з Чэмпіянатам сьвету па футболе.