Logo Polskiego Radia
Print

Турэччына пагражае спыніць прыём сырыйскіх уцекачоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2018 15:24
«Калі ня будзе шчырасьці, то й ня будзе міграцыйнага пагадненьня. Прашу не расцэньваць гэта як пагрозу або шантаж».
Міністар замежных спраў Турэччыны Мэўлют ЧавушоглуМіністар замежных спраў Турэччыны Мэўлют ЧавушоглуPAP/EPA/MARTIN SYLVEST

Турэччына пагражае спыніць прыём сырыйскіх уцекачоў
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу папярэдзіў, што Анкара выйдзе з пагадненьне аб стрымліваньні плыняў эмігрантаў, у выпадку калі Эўрапейскі Зьвяз не адменіць візы для грамадзян Турэччыны. Дадзенае пагадненьне было заключанае ў 2016 годзе.
«Калі Эўразьвяз захавае ў дачыненьні да нас шчырасьць – мы зможам станоўчы вырашыць гэтую праблему.. Калі ня будзе шчырасьці, то й ня будзе міграцыйнага пагадненьня. Прашу не расцэньваць гэта як пагрозу або шантаж. Абодва бакі павінны прытрымлівацца дамоўленасьці«»- паведаміў турэцкі міністар выступаючы на тэлебачаньні.
Таксама Чавушоглу запатрабаваў ад кіраўніцтва Эўразьвязу поўнай выплаты 6 мільярдаў эўра кампэнсацыі за ўтрыманьне эмігрантаў.
Паводле апошніх зьвестак Вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па справах бежанцаў зараз у Турэччыне 3,5 мільёна сырыйцаў.
эж

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Турэччыны Мэўлют Чавушаглу папярэдзіў, што Анкара выйдзе з пагадненьне аб стрымліваньні плыняў эмігрантаў, у выпадку калі Эўрапейскі Зьвяз не адменіць візы для грамадзян Турцыі. Дадзенае пагадненьне было заключанае ў 2016 годзе.

«Калі Эўразьвяз захавае ў дачыненьні да нас шчырасьць – мы зможам станоўчы вырашыць гэтую праблему. Калі ня будзе шчырасьці, то й ня будзе міграцыйнага пагадненьня. Прашу не расцэньваць гэта як пагрозу або шантаж. Абодва бакі павінны прытрымлівацца дамоўленасьці», - паведаміў турэцкі міністар выступаючы на тэлебачаньні.

Таксама Чавушаглу запатрабаваў ад кіраўніцтва Эўразьвязу поўнай выплаты 6 мільярдаў эўра кампэнсацыі за ўтрыманьне эмігрантаў.

Паводле апошніх зьвестак Вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па справах бежанцаў зараз у Турцыі знаходзіцца 3,5 мільёны сырыйцаў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт