Дарадчык прэзыдэнта ЗША прыбыў у Маскву
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.06.2018 14:11
Джон Болтан сустракаецца зь Сяргеем Лаўровым і Ўладзімірам Пуціным.
Дарадчык прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. By Gage Skidmore from Peoria, AZ, United States of America - John Bolton, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=66914790By Gage Skidmore from Peoria, AZ, United States of America - John Bolton, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=66914790
Дарадчык прэзыдэнта ЗША прыбыў у Маскву
Джон Болтан сустракаецца зь Сяргеем Лаўровым і Ўладзімірам Пуціным.
Зь візытам у Маскву прыбыў дарадчык прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы. Джон Болтан сустракаецца з кіраўніком расейскай дыпляматыі Сяргеем Лаўровым і прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
ЗША й краіны Эўрапейскага Зьвязу пагаджаюцца на зьнешнюю палітыку Крамля. Яны ўвялі супраць Расеі санкцыі за анэксію Крыма, вайны ў Данбасе і ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў не выявіў, якія тэмы будуць абмяркоўвацца падчас сустрэчы амэрыканскага госьця з Уладзімірам Пуціным. Ён таксама не пацьвердзіў, ці закранацца будзе пытаньне аб амэрыканска-расейскім саміце.
Нагадаем, раней расейскія СМІ паведамлялі, што ідзе падрыхтоўка да сустрэчы Дональда Трампа й Ўладзіміра Пуціна. Паводле іх лідары могуць сустрэцца ў сталіцы Фінляндыі - Хэльсінкі.
аз
Зь візытам у Маскву прыбыў дарадчык прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы. Джон Болтан сустракаецца з кіраўніком расейскай дыпляматыі Сяргеем Лаўровым і прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
ЗША й краіны Эўрапейскага Зьвязу не пагаджаюцца са зьнешняй палітыкай Крамля. Яны ўвялі супраць Расеі санкцыі за анэксію Крыма, вайну ў Данбасе і ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў ня выявіў, якія тэмы будуць абмяркоўвацца падчас сустрэчы амэрыканскага госьця з Уладзімірам Пуціным. Ён таксама не пацьвердзіў, ці будзе закранацца пытаньне аб амэрыканска-расейскім саміце.
Нагадаем, раней расейскія СМІ паведамлялі, што ідзе падрыхтоўка да сустрэчы Дональда Трампа й Уладзіміра Пуціна. Паводле іх, лідары могуць сустрэцца ў сталіцы Фінляндыі - Хэльсінкі.
аз