Кіеў абмежаваў памежны гандаль з Польшчай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
26.06.2018 12:08
Асобы, якія знаходзяцца ў Польшчы менш чым 24 гадзіны, могуць увезьці тавары толькі на суму 50 эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0
Dziennik Gazeta Prawna
Кіеў абмежаваў памежны гандаль з Польшчай
На 7% зьменшылася ў першым квартале сума, якую ў польскіх крамах, на базарах, у рэстаранах і гатэлях пакідалі ўкраінцы. Гэта галоўным чынам вынік рэзкага зьмяншэньня гандлю ў рамках малога памежнага руху. Украінцы, якія жывуць у 30-кілямэтровай памежнай зоне, могуць наведваць Польшчу бяз візаў. Грамадзяне Ўкраіны карысталіся гэтым масава. З 1 студзеня Кіеў аднак памяняў закон. Асобы, якія знаходзяцца ў Польшчы менш чым 24 гадзіны, могуць увезьці тавары толькі на суму 50 эўра. Раней гэты было 500 эўра.
Уводзячы новыя правілы, Украіна вырашыла ліквідаваць бізнэс чаўнакоў. Практыка паказала, што гэты закон зьяўляецца вельмі эфэктыўным. Колькасьць асоб, якія карыстаюцца малым памежным рухам, зьменшылася на 39%, а вартасьць пакупак у Польшчы ўпала амаль на 31%.
Dziennik Gazeta Prawna: На 7% зьменшылася ў першым квартале сума, якую ў польскіх крамах, на базарах, у рэстаранах і гатэлях пакідалі ўкраінцы. Гэта галоўным чынам вынік рэзкага зьмяншэньня гандлю ў рамках малога памежнага руху. Украінцы, якія жывуць у 30-кілямэтровай памежнай зоне, могуць наведваць Польшчу бяз візаў.
Грамадзяне Ўкраіны карысталіся гэтым масава. З 1 студзеня Кіеў аднак памяняў закон. Асобы, якія знаходзяцца ў Польшчы менш чым 24 гадзіны, могуць увезьці тавары толькі на суму 50 эўра. Раней гэты было 500 эўра.

ав