Жанчыны ў Саудаўскай Арабіі могуць ужо вадзіць машыну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        24.06.2018 13:08
                    
                                 
                
                
                    Да гэтае пары правы кіроўцы маглі атрымліваць толькі мужчыны. 
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Саудаўскай Арабіі з сёньняшняга дня жанчыны могуць вадзіць машыны. Да гэтае пары ў дзяржаве, якая жыве паводле законаў шарыяту, правы кіроўцы маглі атрымліваць толькі мужчыны. Цяпер саудаўкі сьвяткуюць сваё новае права, да іх далучыліся арганізатары гонак Гранд Пры Францыя, за стырном аднаго з гоначных аўтамабіляў сядзе Асэль Аль-Гамад, якая прыме ўдзел у парадзе перад сёньняшняй гонкай.
Саудаўскай Арабія была апошняй краінай на сьвеце, дзе жанчыны ня мелі права вадзіць машыну. Рашэньне пра адмену забароны было прынятае ў кастрычніку мінулага году ў рамках рэформаў, якія ладзіць спадчыньнік прастола прынц Мухамад ібн Салман.
ІАР ПР/нг