Logo Polskiego Radia
Print

Грыбаўскайце: Трэба быць гатовымі да нападу Расеі тэхналягічна й душой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2018 15:15
Прэзыдэнт Летувы: Галоўныя пагрозы з боку Расеі кібэратакі, прапаганда і ўмяшаньне ў выбары.
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце.Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце.By Augustas Didžgalvis - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34597148

Грыбаўскайце: Трэба быць гатовымі да нападу Расеі тэхналягічна й душой
Прэзыдэнт Летувы: Галоўныя пагрозы з боку Расеі кібэратакі, прапаганда і ўмяшаньне ў выбары.
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце лічыць, што ўмацаваньне абароназдольнасьці й гатоўнасьць адбіць магчымую агрэсію Расеі зьяўляецца найлепшай гарантыяй бясьпекі для краін Балтыі й іншых дзяржаў Усходняй Эўропы.
„Калі мы пакажам, што можам і хочам абараняцца, ніхто на нас не нападзе”, — сказала Грыбаўскайце ў інтэрвію нямецкаму выданьню Spiegel.
Паводле словах прэзыдэнта Летувы, групоўка расейскіх войскаў у рэгіёне „у 10 разоў” мацнейшая за групоўку краін NATO, таму Летува й яе саюзьнікі „ў думках, палітычна, тэхналягічна, сэрцам і душой” павінны быць гатовыя да абароны. Галоўнымі пагрозамі з боку Расеі Грыбаўскайце лічыць, аднак, не прамую ваенную агрэсію, а кібэратакі, прапаганду і ўмяшаньне ў выбары.
Паводле словаў прэзыдэнта Летувы, некаторыя краіны Захаду яшчэ захоўваюць „наіўнасьць” адносна Расеі й пераглядаюць сваю палітыку толькі ў тым выпадку, калі наўпрост сутыкаюцца з варожымі дзеяньнямі Масквы.
svaboda.org/аз

Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце лічыць, што ўмацаваньне абароназдольнасьці й гатоўнасьць адбіць магчымую агрэсію Расеі зьяўляецца найлепшай гарантыяй бясьпекі для краін Балтыі й іншых дзяржаў Усходняй Эўропы.

„Калі мы пакажам, што можам і хочам абараняцца, ніхто на нас не нападзе”, — сказала Грыбаўскайце ў інтэрвію нямецкаму выданьню Spiegel.

Паводле прэзыдэнта Летувы, групоўка расейскіх войскаў у рэгіёне „у 10 разоў” мацнейшая за групоўку краін NATO, таму Летува й яе саюзьнікі „ў думках, палітычна, тэхналягічна, сэрцам і душой” павінны быць гатовыя да абароны.

Галоўнымі пагрозамі з боку Расеі Грыбаўскайце лічыць, аднак, не прамую ваенную агрэсію, а кібэратакі, прапаганду і ўмяшаньне ў выбары.

Паводле прэзыдэнта Летувы, некаторыя краіны Захаду яшчэ захоўваюць „наіўнасьць” адносна Расеі й пераглядаюць сваю палітыку толькі ў тым выпадку, калі наўпрост сутыкаюцца з варожымі дзеяньнямі Масквы.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт