Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія праваабаронцы нагадваюць заўзятарам пра палітвязьняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2018 13:07
Яны раздаюць замежным турыстам улёткі, у якіх нагадваюць пра галадоўку рэжысэра Алега Сянцова.
Расейскія праваабаронцы нагадваюць заўзятарам пра палітвязьняў.Расейскія праваабаронцы нагадваюць заўзятарам пра палітвязьняў. PAP/EPA/SERGEI CHIRIKOV

Расейскія праваабаронцы нагадваюць заўзятарам пра палітвязьняў
Яны раздаюць замежным турыстам улёткі, у якіх нагадваюць пра галадоўку рэжысэра Алега Сянцова.
Расейскія праваабаронцы раздаюць замежным заўзятарам улёткі, у якіх нагадваюць пра галадоўку Алега Сянцова. Украінскі рэжысэр ужо 38 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі. Такім чынам ён патрабуе вызваленьня з расейскіх турмаў сваіх 64 суайчыньнікаў.
Расейскія праваабаронцы спадзяюцца, што дзякуючы ўлёткаў, распаўсюджаных паміж замежнымі турыстамі, міжнародная грамадзкая думка даведаецца пра тое, што ў Расеі ёсьць палітычныя зьняволеныя.
Падобныя акцыі праходзяць ва ўсіх гарадах, дзе адбываюцца матчы ў рамках Чэмпіянату сьвету па футболе.
У той жа час прадстаўнікі расейскага асяродзьдзя культуры напісалі ліст прэзыдэнту Расеі з просьбай аб памілаваньні Алега Сянцова. Пад дакумэнтам падпісаліся, між іншым, рэжысэры Андрэй Зьвягінцаў, Аляксандр Сакураў і Валерый Тадароўскі.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў быў арыштаваны ў 2014 годзе на анэксаваным Расеяй Крыме й абвінавачваюць у тэрарызьме. Расейскі суд прысудзіў яго да 20 гадоў зьняволеньня ў калёніі. Да яго вызваленьня заклікалі краіны ЭЗ, ЗША й міжнародныя арганізацыі.
аз

Расейскія праваабаронцы раздаюць замежным заўзятарам улёткі, у якіх нагадваюць пра галадоўку Алега Сянцова. Украінскі рэжысэр ужо 38 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі. Такім чынам ён патрабуе вызваленьня з расейскіх турмаў сваіх 64 суайчыньнікаў.

Расейскія праваабаронцы спадзяюцца, што дзякуючы ўлёткам, распаўсюджаным паміж замежнымі турыстамі, міжнародная грамадзкая думка даведаецца пра тое, што ў Расеі ёсьць палітычныя зьняволеныя.

Падобныя акцыі праходзяць ва ўсіх гарадах, дзе адбываюцца матчы ў рамках Чэмпіянату сьвету па футболе.

У той жа час прадстаўнікі расейскага асяродзьдзя культуры напісалі ліст прэзыдэнту Расеі з просьбай аб памілаваньні Алега Сянцова. Пад дакумэнтам падпісаліся, між іншым, рэжысэры Андрэй Зьвягінцаў, Аляксандр Сакураў і Валерый Тадароўскі.

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў быў арыштаваны ў 2014 годзе на анэксаваным Расеяй Крыме й абвінавачваюць у тэрарызьме. Расейскі суд прысудзіў яго да 20 гадоў зьняволеньня ў калёніі. Да яго вызваленьня заклікалі краіны ЭЗ, ЗША й міжнародныя арганізацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт