Logo Polskiego Radia
Print

Human Rights Watch абвінавачвае Ізраіль у ваенных злачынствах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2018 16:49
14 траўня загінулі больш за 60 чалавек -агулам колькасьць ахвяр перавысіла 100 чалавек.
14 траўня на мяжы Сэктара Газа й Ізраіля падчас масавых пратэстаў ізраільцяне адкрылі агонь па пратэстуючых14 траўня на мяжы Сэктара Газа й Ізраіля падчас масавых пратэстаў ізраільцяне адкрылі агонь па пратэстуючыхyoutube.com/screen

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што ізраільскія ваеннаслужачыя маглі зьдзейсьніць ваенныя злачынствы. 14 траўня на мяжы Сэктара Газа й Ізраіля падчас масавых пратэстаў ізраільцяне адкрылі агонь па пратэстуючых. У выніку 14 траўня загінулі больш за 60 чалавек. Агулам колькасьць сьмяротных ахвяр перавысіла 100 чалавек.
У апошняй справаздачы Human Rights Watch публікуе інфармацыю дзевяці сьведкаў, якія знаходзіліся па палестынскаму боку 14 траўня. Яны сьцьвярджаюць, што ізраільскія жаўнеры стралялі ў людзей баявой амуніцыяй на паражэньне. Пры гэтым сьведкі зазначаюць, што ані адзін з пратэстоўцаў не ствараў непасрэднай пагрозы для ізраільцян. Сярод параненых – ня толькі палестынцы, але й іншаземцы, у прыватнасьці, журналісты, валанцёры й мэдыкі. Раненьні атрымалі таксама дзеці. Адзін з загінулых быў застрэлены ў момант, калі мэдыкі несьлі яго на насілках у машыну хуткай дапамогі.
Human Rights Watch сьцьвярджае, што прымяненьне агнястрэльнай зброі й баявой амуніцыі супраць мірнага насельніцтва зьяўляецца ваенным злачынствам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт