Logo Polskiego Radia
Print

Вільня будзе браць падатак з турыстаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.06.2018 17:50
Яго будзе плаціць кожны турыст, якія спыніцца на ноч у Вільні, таму збор называюць «падаткам ад падушкі».
ВільняВільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0

Вільня ўводзіць падатак для турыстаў, паведамляе зь летувіскай сталіцы карэспандэнт Польскага радыё. Гэта будзе мясцовы збор за кожныя суткі знаходжаньня ў горадзе. Яго будзе плаціць кожны турыст, якія спыніцца на ноч у Вільні, таму ў самой Летуве збор называюць «падаткам ад падушкі». Плянуецца, што ён будзе ўведзены 1 ліпеня бягучага году. Ад падатку будуць звольненыя непаўналетнія й інваліды. Пачынаючы з 2019 году збор ня будуць плаціць групы турыстаў, якія забраніруюць прынамсі 10 гатэльных нумароў.
Мэрыя Вільні ўвядзеньне падатку абгрунтовае тым, што падобныя зборы існуюць у многіх гарадах Эўропы й Летувы. У якасьці прыкладу прыводзіцца Коўна, Друскенікі, Паланга й Трокі. Улады сталіцы падлічылі, што дзякуючы падатку ў гарадзкі бюджэт дадаткова паступіць каля 2 млн эўра ў 2019 годзе.
Колькасьць турыстаў, якія наведваюць Вільню, павялічваецца з году ў год. У мінулым годзе ў летувіскай сталіцы пабывала больш за 1 млн замежных грамадзян, перш за ўсё беларусаў, палякаў і расейцаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт