У Сынгапуры праходзяць рабочыя сустрэчы перад самітам ЗША й КНДР
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.06.2018 19:06
Дональд Трамп і Кім Чэн Ын ужо прыбылі на месца сустрэчы - яны будуць жыць у розных гатэлях.
Сродкі бясьпекі на вуліцах Сынгапура PAP/EPA/LYNN BO BO
У Сынгапуры праходзяць рабочыя сустрэчы перад самітам ЗША й КНДР
У Сынгапуры праходзяць рабочыя сустрэчы дэлегацый Паўночнай Карэі й Злучаных Штатаў Амэрыкі перад самітам лідараў краін. Заўтра, 12 чэрвеня, у аўторак адбудзецца першая ў гісторыі сустрэча прэзыдэнта ЗША з галавой КНДР.
У Сынгапур для ўдзелу ў саміце ўжо прыбыў Дональд Трамп. Ён назваў сябе міратворцам, што мае намер выканаць місію, якая здараецца, паводле яго, толькі «раз у жыцьці».
Кім Чэн Ын таксама прыехаў у Сынгапур і ўжо пасьпеў сустрэцца з прэм'ер-міністрам краіны, якая прымае саміт.
Сама сустрэча пройдзе на востраве Сэнтоза, дзе Трамп і Кім спыняцца ў розных гатэлях. На ўвесь час сустрэчы востраў закрыюць для аўтамабільнага руху, а дарогі перакрыюць.

вс