Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША прададуць аўтамабіль Яна Паўла ІІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 16:11
Караль Вайтыла езьдзіў ім да абраньня па Апостальскі пасад.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ЗША прададуць аўтамабіль Яна Паўла ІІ
Караль Вайтыла езьдзіў ім да абраньня па Апостальскі пасад.
Прыватны аўтамабіль сьвятога Яна Паўла ІІ будзе выстаўлены на аўкцыён. Караль Вайтыла езьдзіў ім да абраньня па Апостальскі пасад, то бок калі быў мітрапалітам Кракава. Аўкцыён арганізаваў аўкцыённы дом Сотбіс (Sotheby's).
Гаворка ідзе пра аўтамабіль Ford Escort 1 100 GL седан у сінім колеры. Машына была выпушчаная ў 1976 годзе. Кошт аўтамабіля, у якім усе часткі зьяўляюцца арыгінальнымі, складае 150 - 300 тысяч даляраў ЗША.
Паводле аўкцыённага дома, аўтамабіль – гэта „рэдкі калекцыянэрскі прадмет”.
Аўкцыён будзе праходзіць з 30 жніўня па 2 верасьня ў Обэрн (Auburn), у штаце Індыяна. Даход будзе прызначаны на дзейнасьць фонду, які клапоціцца аб беднай моладзі ў Х'юстане.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт