Прэзыдэнт Францыі абурыўся новымі пошлінамі ЗША
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон раскрытыкаваў рашэньне ўладаў ЗША аб увядзеньні мыта на імпарт сталі і алюмінію з Канады, Мэксыкі і Эўрапейскага Зьвязу.
У тэлефоннай размове з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, Макрон адзначыў, што тарыфы зьяўляюцца «незаконнымі». Размова паміж прэзыдэнтамі адбылася пасьля таго, як Злучаныя Штаты аб'явілі аб увядзеньні мыта на імпарт сталі й алюмінію.
Эмануэль Макрон назваў рашэньне Злучаных Штататаў памылкай, а таксама папярэдзіў, што гаспадарчы нацыяналізм будзе мець нэгатыўныя наступствы для ўсіх гульцоў на сусьветным рынку, у тым ліку для Злучаных Штатах.
«Я думаю, што гэта рашэньне зьяўляецца няправільным у многіх вымярэньнях. Гэта паганая рэакцыя на існуючы дысбалянс у сусьветным гандлі.», – заявіў Эмануэль Макрон.
Злучаныя Штаты ўвялі 25% пошліну на ўвоз сталі і 10% пошліну на імпарт алюмінію.
эж