Польшча й Ізраіль працуюць над паляпшэньнем адносін
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.05.2018 12:43
Віцэ-прэм'ер, міністар навукі Яраслаў Говін прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі „Thinking out of the box”.
Польскі віцэ-прэм'ер і міністар навукі Яраслаў Говін. Foto: Wojciech Kusiński/PRFoto: Wojciech Kusiński/PR
Польшча й Ізраіль працуюць над паляпшэньнем адносін
Віцэ-прэм'ер міністар навукі Яраслаў Говін прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі „Thinking out of the box”.
Польскі віцэ-прэм'ер і міністар навукі размаўляў з прэм'ерам Ізраіля. Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) сустрэўся зь Біньямінам Нетаньяху пры нагодзе міжнароднай канфэрэнцыі ў Ерусаліме.
Польскі палітык сказаў, што прэм'ер Нетаньяху быў яго адзіным суразмоўцам, які не закрануў пытаньня аб унясеньні зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, а размова датычыла эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Ізраілем.
Закраналася таксама пытаньне навуковага супрацоўніцтва паміж абедзьвюма краінамі.
„Гэтыя дзьве сфэры ў Ізраілі неаддзельныя. Ізраільская эканоміка грунтуецца на сучасных тэхналёгіях, і ў дадзены момант Ізраіль прасоўвае канцэпцыю нацыі стартапаў. Я думаю, што ў гэтым аспэкце мы можам шмат чаму навучыцца ў нашых ізраільскіх сяброў”, - дадаў віцэ-прэм'ер.
Падчас трохдзённага візыту ў Ізраіль Яраслаў Говін размаўляў з прадстаўнікамі ізраільскага асяродзьдзя навукі. Палітык прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі „Thinking out of the box”.
аз
Польскі віцэ-прэм'ер і міністар навукі размаўляў з прэм'ерам Ізраіля. Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) сустрэўся зь Біньямінам Нэтаньяху пры нагодзе міжнароднай канфэрэнцыі ў Ерусаліме.
Польскі палітык сказаў, што прэм'ер Нэтаньяху быў яго адзіным суразмоўцам, які не закрануў пытаньня аб унясеньні зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, а размова датычыла эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Ізраілем.
Закраналася таксама пытаньне навуковага супрацоўніцтва паміж абедзьвюма краінамі.
„Гэтыя дзьве сфэры ў Ізраілі неаддзельныя. Ізраільская эканоміка грунтуецца на сучасных тэхналёгіях, у дадзены момант Ізраіль прасоўвае канцэпцыю нацыі стартапаў. Я думаю, што ў гэтым аспэкце мы можам шмат чаму навучыцца ў нашых ізраільскіх сяброў”, - дадаў віцэ-прэм'ер.
Падчас трохдзённага візыту ў Ізраіль Яраслаў Говін размаўляў з прадстаўнікамі ізраільскага асяродзьдзя навукі. Палітык прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі „Thinking out of the box”.
аз