Logo Polskiego Radia
Print

З-за бомбы часоў Другой сусьветнай вайны эвакуявалі частку Дрэздэна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2018 14:15
На працягу ўсёй ночы працягвалася эвакуацыя жыхароў раёна, які апынуўся пад пагрозай.
ДрэздэнДрэздэнPhoto: Dieter_G/pixabay.com/CC0 Public Domain

З-за бомбы часоў Другой сусьветнай вайны эвакуявалі частку Дрэздэна
На працягу ўсёй ночы працягвалася эвакуацыя жыхароў раёна, які апынуўся пад пагрозай.
Падчас будаўнічых працаў у цэнтры Дрэздэна ў аўторак вечарам была знойдзеная брытанская авіяцыйная бомба часоў Другой сусьветнай вайны вагай у 250 кіляграмаў.
На працягу ўсёй ночы працягвалася эвакуацыя жыхароў раёна, які апынуўся пад пагрозай. Руху гарадзкога транспарту ў горадзе быў часткова закрыты.
Паводле паліцыі, эвакуацыя была неабходная, таму што бомба была знойдзеная недалёка ад галоўнага чыгуначнага вакзала й раззброіць яе было цяжка й небясьпечна.
Апрача жыхароў Дрэздэна былі эвакуяваныя таксама сотні турыстаў з навакольных гатэляў і жыхары некалькіх дамоў для састарэлых. У агульнай складанасьці эвакуяваныя былі каля 9 тысяч чалавек.
Хутчэй за ўсё знойдзена бомба апынулася ў гэтым месцы пасьля брытанскіх удараў па Дрэздэне, якія адбыліся падчас Другой сусьветнай вайны.
аз

Падчас будаўнічых працаў у цэнтры Дрэздэна ў аўторак вечарам была знойдзеная брытанская авіяцыйная бомба часоў Другой сусьветнай вайны вагoй у 250 кіляграмаў.

На працягу ўсёй ночы працягвалася эвакуацыя жыхароў раёна, які апынуўся пад пагрозай. Руху гарадзкога транспарту ў горадзе быў часткова закрыты.

Паводле паліцыі, эвакуацыя была неабходная, таму што бомба была знойдзеная недалёка ад галоўнага чыгуначнага вакзала й раззброіць яе было цяжка й небясьпечна.

Апрача жыхароў Дрэздэна былі эвакуяваныя таксама сотні турыстаў з навакольных гатэляў і жыхары некалькіх дамоў для састарэлых. У агульнай складанасьці эвакуяваныя былі каля 9 тысяч чалавек.

Хутчэй за ўсё знойдзена бомба засталася пасьля брытанскіх удараў па Дрэздэне, якія адбыліся падчас Другой сусьветнай вайны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт