„Рускамоўныя жыхары Данбаса хочуць вярнуцца ва Ўкраіну”
Кажа пасьля візыту ў Данбасе спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Курт Волкер.
„Нават рускамоўныя жыхары Данбаса, этнічныя рускія, хочуць, каб Данбас вярнулі Ўкраіне. Гэта цалкам супярэчыць крамлёўскай рыторыцы”, - заявіў
у інтэрвію радыёстанцыі „Голас Амэрыкі” сказаў спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША па справах Украіны Курт Волкер. Ён адзначыў, што такое жаданьне выказвалі ўсе людзі, зь якімі ён меў зносіны падчас наведваньня Данбаса.
Паводле Волкера, жыхары Данбаса пастаянна адчуваюць стрэс і ціск, што іх вельмі стамляе.
„Калі мы чуем ад расейскай улады, што рускамоўнае насельніцтва настроенае супраць Украіны, што адчувае пагрозу, і што гэта этнічны канфлікт, то гэта, відавочна, не так”, - сказаў Волкер.
Ён дадаў, што ціск адчуваюць і прадстаўнікі АБСЭ. Гаворка ідзе пра тое, што зь лютага ім складана атрымаць доступ да расейска-ўкраінскай мяжы.
„Расейцы спрабуюць прымусіць ўкраінцаў і міжнародную супольнасьць мець зносіны з марыянэткавым рэжымам, то бок так званымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі, але яны на самай справе не маюць кантролю (над гэтай тэрыторыяй - рэд.). - сказаў Волкер.
pravda.com.ua/аз
„Нават рускамоўныя жыхары Данбаса, этнічныя рускія, хочуць, каб Данбас вярнулі Ўкраіне. Гэта цалкам супярэчыць крамлёўскай рыторыцы”, - заявіў
у інтэрвію радыёстанцыі „Голас Амэрыкі” сказаў спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША па справах Украіны Курт Волкер (Kurt D Volker).
Ён адзначыў, што такое жаданьне выказвалі ўсе людзі, зь якімі ён меў зносіны падчас наведваньня Данбаса.