Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць ахвяр на мяжы Ізраіля з сэктарам Газа вырасла да 59 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.05.2018 10:21
Сілавыя структуры Ізраіля прымянілі зброю, у тым ліку адкрылі агонь на паражэньне.
Пратэсты на мяжы Ізраіля з сэктарам ГазаПратэсты на мяжы Ізраіля з сэктарам ГазаPAP/EPA/MOHAMMED SABER

Колькасьць ахвяр сутыкненьняў на мяжы Ізраіля з сэктарам Газа сярод палестынскага насельніцтва павялічылася да 59 чалавек. Пра гэта ў аўторак паведамляе газэта Haaretz са спасылкай на палестынскае Міністэрства аховы здароўя. Сілавыя структуры Ізраіля прымянілі зброю, у тым ліку адкрылі агонь на паражэньне.
Адзначаецца, што ў ходзе сутыкненьняў пацярпелі больш за 2,7 тыс. чалавек, пры гэтым 1 тыс. 359 зь іх атрымалі раненьні ад агнястрэльнай зброі. Больш за 70 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Частка пацярпелых дастаўленая на лячэньне ў Эгіпет, які накіраваў лекараў да мяжы з сэктарам Газа для прыёму пацярпелых палестынцаў, паведамляе агенцтва ТАСС.
У сувязі зь вялікім лікам ахвяр і параненых прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас абвесьціў у панядзелак трохдзённую жалобу. Трохдзённую жалобу таксама абвесьціла Турцыя. Акрамя таго, Анкара адклікала для кансультацый сваіх паслоў у Вашынгтоне і Тэль-Авіве.
Масавыя пратэсты палестынцаў на мяжы сэктара Газа працягваюцца з канца сакавіка, а ў мінулы панядзелак яны ўспыхнулі з новай сілай у сувязі з цырымоніяй адкрыцьця пасольства ЗША ў Ерусаліме.
Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адрэагаваў на сутыкненьні на мяжы сэктара Газа, заклікаўшы ізраільскія сілы бясьпекі ўстрымацца ад выкарыстаньня баявых патронаў, а палестынцаў – ня ладзіць правакацый.

Колькасьць ахвяр сутыкненьняў на мяжы Ізраіля з сэктарам Газа сярод палестынскага насельніцтва павялічылася да 59 чалавек. Пра гэта ў аўторак паведамляе газэта Haaretz са спасылкай на палестынскае Міністэрства аховы здароўя. Сілавыя структуры Ізраіля прымянілі зброю, у тым ліку адкрылі агонь на паражэньне.

Адзначаецца, што ў ходзе сутыкненьняў пацярпелі больш за 2,7 тыс. чалавек, пры гэтым 1 тыс. 359 зь іх атрымалі раненьні ад агнястрэльнай зброі. Больш за 70 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Частка пацярпелых дастаўленая на лячэньне ў Эгіпет, які накіраваў лекараў да мяжы з сэктарам Газа для прыёму пацярпелых палестынцаў, паведамляе агенцтва ТАСС.

У сувязі зь вялікім лікам ахвяр і параненых прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас абвесьціў у панядзелак трохдзённую жалобу. Трохдзённую жалобу таксама абвесьціла Турцыя. Акрамя таго, Анкара адклікала для кансультацый сваіх паслоў у Вашынгтоне і Тэль-Авіве.

Масавыя пратэсты палестынцаў на мяжы сэктара Газа працягваюцца з канца сакавіка, а ў мінулы панядзелак яны ўспыхнулі з новай сілай у сувязі з цырымоніяй адкрыцьця пасольства ЗША ў Ерусаліме.Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адрэагаваў на сутыкненьні на мяжы сэктара Газа, заклікаўшы ізраільскія сілы бясьпекі ўстрымацца ад выкарыстаньня баявых патронаў, а палестынцаў – ня ладзіць правакацый.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт