Баўгарыя хоча пабудаваць другую атамную электрастанцыю
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        14.05.2018 13:12
                    
                    Краіна ў 2012 годзе адмовілася ад праекту будовы АЭС, кошты якой меркаваліся на 10 млн эўра. 
                
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
                     
Баўгарыя хоча пабудаваць другую атамную электрастанцыю
Баўгарыя пад ціскам ЗША і Эўразьвязу адмовілася ад супрацы з Расеяй. Урад Бойка Барысава хоча пачаць пошук прыватных інвэстараў для будовы атамнай электрастанцыі Бэленэ над Дунайцам.
Краіна ў 2012 годзе адмовілася ад праекту будовы АЭС, кошты якой меркаваліся на 10 млн эўра. Не ўдалося знайсьці інвэстараў, а ЗША і ЭЗ надалей націскаюць на Баўгарыю, каб яна абмежавала сваю энэргетычную залежнасьць ад Расеі, якая павінна была паставіць неабходную тэхніку для праекту.
Гэта была б другая атамная электрастанцыя ў краіне пасьля АЭС у Казладуі, якая таксама знаходзіцца на Дунаі. Кітайская арганізацыя «China National Nuclear Corp» выказала зацікаўленьне інвэстыцыяй у атамную электрастанцыю магутнасьцю 2000 мэгаватаў.
Баўгарыя пад ціскам ЗША і Эўразьвязу адмовілася ад супрацы з Расеяй. Урад Бойка Барысава хоча пачаць пошук прыватных інвэстараў для будовы атамнай электрастанцыі Бэленэ на Дунаі.

ав