Расейскі апазыцыянэр прызнаны вязьнем сумленьня
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        12.05.2018 14:17
                    
                    Міхаіл Цуканаў быў затрыманы 5 траўня ў Санкт-Пецярбургу падчас антыпуцінскай дэманстрацыі.
                
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала расейскага апазыцыянэра «вязьнем сумленьня». Міхаіл Цуканаў быў затрыманы 5 траўня ў Санкт-Пецярбургу падчас антыпуцінскай дэманстрацыі, арганізаванай пад лёзунгам «Ён нам ня цар».
Праваабаронцы патрабуюць тэрміновага вызваленьня арыштаванага апазыцыянэра і спыненьня крымінальнай справы.
Два дні пасьля антыпуцінскіх дэманстрацый, якія прайшлі ў цэлай Расеі, суд у Пецярбургу арыштаваў Цуканава на два месяцы за нібыта атаку на прадстаўніка ўлады. Адзін з паліцыянтаў заявіў, што апазыцыянэр ударыў яго ў твар і выбіў яму зуб. Удзельніку пратэсту пагражае за гэта 10 гадоў турмы.
Экспэрты Amnesty International вывучылі відэазапісы і фотаздымкі з дэманстрацыі і прыйшлі да высновы, што нічога ня сьведчыць аб тым, што Міхаіл Цуканаў пабіў паліцыянта. Праваабарончая арганізацыя абвясьціла пра сусьветную акцыю падтрымкі для Міхаіла Цуканава, прызнаючы апазыцыянэра вязьнем сумленьня. Арганізацыя таксама нагадвае, што, згодна з расейскай канстытуцыяй, грамадзяне маюць права на публічныя дэманстрацыі і выказваньне сваіх поглядаў.

ав