Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія хоча ўвесьці эўтаназію

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 16:45
Гішпанскія дэпутаты вырашылі ўпершыню разгледзець законапраект, які дазваляе эўтаназію.
Foto: Pixabay.com/CC0

Да гэтага часу ўсе падобныя праекты адкідваліся гішпанскім Кангрэсам дэпутатаў.

Гэтым разам за накіраваньнем законапраекту ў парлямэнцкі камітэт прагаласавалі 173 дэпутаты, у асноўным, з левых сілаў, 135 дэпутатаў прагаласавалі супраць. 32 дэпутаты лібэральнай партыі Ciudadanos устрымаліся ад галасаваньня.

Законапраект прадугледжвае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці асобы, якая на «выразную і адназначную просьбу чалавека, які зьнясілены сур'ёзнай хваробай, што непазьбежна вядзе да сьмерці, або невылечнай хваробай, якая суправаджаецца значнымі пакутамі фізычнага або псыхічнага характару», ажыцьцявіць «мірную і бяз балючую» сьмерць пацыента.

Цяпер гішпанскі Крымінальны кодэкс забараняе эўтаназію і ўспрымае яе як дапамогу ў самагубстве пацыента. Асобы, якія пакутуюць ад невылечных захворваньняў, могуць толькі адмовіцца ад лячэньня, каб прысьпешыць сьмерць.

Паводле дадзеных апытаньня грамадзкай думкі цэнтра Metroscopia, праведзенага ў сакавіку 2017 года, 84% гішпанцаў выступаюць за права на дапамогу ў «бяз балючай» сьмерці пацыентаў у канцавой стадыі захворваньня.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт