NASA высылае на Марс зонд InSight
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.05.2018 13:19
                    
                                 
                
                
                    Зонд InSight створаны для правядзеньня геафізычных дасьледаваньняў Чырвонай плянэты.
                
                
                    
                        
Foto: NASA/mars.nasa.gov
                     
                
                
                
               
                
                         У каліфарнійскай базе паветраных сілаў у Вандэнбэрг пачалі адлік да запуску дасьледчага апарату InSight. Доўгачаканы палёт на Марс бесьпілётнай машыны пачнецца ў пэрыяд з 5 па 8 траўня.
Экспэдыцыя зьяўляецца часткай праграмы «Discovery», што вядзе NASA. Зонд InSight створаны для правядзеньня геафізычных дасьледаваньняў Чырвонай плянэты, у прыватнасьці, сэйсмалягічных.
З высноваў навукоўцаў вядома, што на Марсе бываюць землятрусы, лявіны і ўдары мэтэораў.
Адзін з асноўных вымяральных прыбораў быў створаны пры ўдзеле польскіх навукоўцаў з Польскага касьмічнага агенцтва. Ён выкарыстоўваецца для вымярэньня патокаў цяпла на Чырвонай плянэце. Зразуменьне ваганьняў тэмпэратуры на Марсе мае вырашальнае значэньне для праекта па адпраўцы людзей на гэтую плянэту да 2030 года.
Летам тэмпэратура ў дзень блізу экватара Марса можа дасягаць 20 градусаў Цэльсія, затое ноччу яна апускаецца да мінус 73 градусаў.
Зонд будзе запушчаны ў космас ракетай Atlas V. Калі ўсё пройдзе паводле пляну, InSight прызямліцца на Марсе 26 лістапада.
Праект каштаваў 993 мільёны даляраў ЗША.
ПР/юл