На Гаваях вывяргаецца вулькан Кілаўэа
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
04.05.2018 15:41
Вулькан знаходзіцца каля паселішча Лэілані-Эстэйтс, у якім пражываюць прыкладна 1,7 тыс. чалавек.
Вулькан Кілауэа.PAP/EPA/BRUCE OMORI
На Гаваях вывяргаецца вулькан Кілаўэа
На самым вялікім востраве Гаваяў пачалося вывяржэньне вулькана Кілаўэа. Вулькан знаходзіцца каля паселішча Лэілані-Эстэйтс, у якім пражываюць прыкладна 1,7 тыс. чалавек.
На востраве абвешчана надзвычайнае становішча, вядзецца эвакуацыя мясцовых жыхароў.
Як паведаміла ў мясцовае Агенцтва грамадзянскай абароны, у зоне эвакуацыі зафіксаваны вельмі высокі ўзровень дыяксыду серы, які ўяўляе небясьпеку для насельніцтва.
Вядома аб тым, што вывяржэньню папярэднічалі моцныя падземныя штуршкі, адчуваецца ў апошнія дні.
Бакавы конус Пуу-оо вулькана Кілауэа абрынуўся на пачатку тыдня, пасьля гэтага лава пачала сьцякаць па схіле ў напрамку жылых кварталаў. На працягу мінулага тыдня ўлады вострава папярэджвалі мясцовых жыхароў пра неабходнасьць быць гатовымі да эвакуацыі.
Вулькан Кілауэа лічыцца адным з самых актыўных у сьвеце. Кілауэа вывяргаўся ў 2008 2011, 2014 і 2017 гадах.
эж
На самым вялікім востраве Гаваяў пачалося вывяржэньне вулькана Кілаўэа. Вулькан знаходзіцца каля паселішча Лэілані-Эстэйтс, у якім пражываюць прыкладна 1,7 тыс. чалавек. На востраве абвешчана надзвычайнае становішча, вядзецца эвакуацыя мясцовых жыхароў.
Як паведаміла мясцовае Агенцтва грамадзянскай абароны, у зоне эвакуацыі зафіксаваны вельмі высокі ўзровень дыяксыду серы, які ўяўляе небясьпеку для насельніцтва.
Вядома аб тым, што вывяржэньню папярэднічалі моцныя падземныя штуршкі, адчуваецца ў апошнія дні. Бакавы конус Пуу-оо вулькана Кілауэа абрынуўся на пачатку тыдня, пасьля гэтага лава пачала сьцякаць па схіле ў напрамку жылых кварталаў. На працягу мінулага тыдня ўлады вострава папярэджвалі мясцовых жыхароў пра неабходнасьць быць гатовымі да эвакуацыі.
Вулькан Кілауэа лічыцца адным з самых актыўных у сьвеце. Кілауэа вывяргаўся ў 2008 2011, 2014 і 2017 гадах.
эж