Сёлета можа сарвацца Нобэлеўская прэмія па літаратуры
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.05.2018 17:00
Прычыну трэба шукаць у сэксуальным і фінансавым скандалах, пра якія швэдзкія СМІ паведамілі ў лістападзе.
Photo: Unif/pixabay.com
Сёлета можа сарвацца Нобелеўская прэмія па літаратуры
Швэдзкая акадэмія, якая штогод прысуджае Нобэлеўскія прэміі па літаратуры, зьбіраецца 3 траўня на пасяджэньне, каб вырашыць лёс прэміі ў 2018 годзe.
З інфармацыі, якая прасачылася ў швэдзкія СМІ, вынікае, што акадэмікі разважаюць дзьве магчымасьці — альбо адмяніць сёлетняе прысуджэньне літаратурнай прэміі наогул, альбо адкласьці яе прысуджэньне да 2019 году і тады ўручыць дзьве прэміі за адзін раз.
Прычыну гэтага трэба шукаць у сэксуальным і фінансавым скандале, пра які швэдзкія СМІ паведамілі ў лістападзе летась і які зь цягам часу выклікаў адстаўкі некаторых акадэмікаў, уключна з сакратаром Акадэміі Сарай Даніюс. На сёньняшні дзень застаюцца 11 дзейных чальцоў Швэдзкай акадэміі са статутнай колькасьці 18.
У 2015 годзе Нобельскую прэміі па літартуры атрымала беларуска Сьвятла Аляксандраўна Алексевіч
Швэдзкая акадэмія, якая штогод прысуджае Нобэлеўскія прэміі па літаратуры, зьбіраецца 3 траўня на пасяджэньне, каб вырашыць лёс прэміі ў 2018 годзe.
З інфармацыі, якая прасачылася ў швэдзкія СМІ, вынікае, што акадэмікі разважаюць дзьве магчымасьці — альбо адмяніць сёлетняе прысуджэньне літаратурнай прэміі наогул, альбо адкласьці яе прысуджэньне да 2019 году і тады ўручыць дзьве прэміі за адзін раз.
Прычыну гэтага трэба шукаць у сэксуальным і фінансавым скандале, пра які швэдзкія СМІ паведамілі ў лістападзе летась і які зь цягам часу выклікаў адстаўкі некаторых акадэмікаў, уключна з сакратаром Акадэміі Сарай Даніюс. На сёньняшні дзень застаюцца 11 дзейных чальцоў Швэдзкай акадэміі са статутнай колькасьці 18.
У 2015 годзе Нобэльскую прэмію па літаратуры атрымала беларуска Сьвятлана Алексіевіч.
паводле Радыё свабода/эж