Расея скараціла ваенныя выдаткі на 20% з-за эканамічных праблем
У той жа час, агрэсіўныя дзеяньні РФ паўплывалі на рост ваенных выдаткаў у краінах Цэнтральнай і Заходняй Эўропы.
У 2017 годзе ваенныя выдаткі Расійскай Федэрацыі склалі 66,3 мільярдаў даляраў, скараціўшыся на 20% у параўнаньні з выдаткамі 2016 года. Леташняе скарачэньне стала для Расеі першым з 1998 года. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Стакгольмскага міжнароднага інстытута дасьледаваньняў праблемаў сьвету (SIPRI).
Адзначаецца, што пераўзбраеньне застаецца для Расіі прыярытэтным, але ваенны бюджэт абмежаваны з-за эканамічных праблем, з якімі краіна сутыкнулася пасьля 2014 года. Скараціўшы выдаткі, Расея выбыла з тройкі сусьветных лідэраў па памеры ваеннага бюджэту, саступіўшы трэцяе месца Саудаўскай Аравіі. Першыя два месцы займаюць ЗША і Кітай.
У той жа час, агрэсіўныя дзеяньні РФ былі адным з фактараў, якія падштурхнулі рост ваенных выдаткаў у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (на 12 і 1,7 адсотка адпаведна). Агульная сума ваенных выдаткаў усіх 29 дзяржаў-чальцоў НАТА ў 2017 годзе склала 900 мільярдаў даляраў, што складае 52% сусьветных ваенных выдаткаў.
Пры гэтым, абсалютным лідэрам па ваенных расходах застаецца ЗША – у 2017 годзе іх ваенны бюджэт склаў 610 мільярдаў даляраў. Адзначаецца, што ваенныя выдаткі ЗША больш не зьніжаюцца, сума абароннага бюджэту краіны засталася нязьменнай у параўнаньні з 2016 года.
Нагадаем, у канцы 2017 года кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу на выніковай калегіі міністэрства з удзелам прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна заявіў, што ваенны бюджэт краіны на 2018 год складзе 46 мільярдаў даляраў.
У 2017 годзе ваенныя выдаткі Расейскай Фэдэрацыі склалі 66,3 мільярдаў даляраў, скараціўшыся на 20% у параўнаньні з выдаткамі 2016 года. Леташняе скарачэньне стала для Расеі першым з 1998 года. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Стакгольмскага міжнароднага інстытута дасьледаваньняў праблемаў міру (SIPRI).
Адзначаецца, што пераўзбраеньне застаецца для Расеі прыярытэтным, але ваенны бюджэт абмежаваны з-за эканамічных праблем, з якімі краіна сутыкнулася пасьля 2014 года.
Скараціўшы выдаткі Расея выбыла з тройкі сусьветных лідэраў па памеры ваеннага бюджэту, саступіўшы трэцяе месца Саудаўскай Аравіі. Першыя два месцы займаюць ЗША і Кітай.
У той жа час, агрэсіўныя дзеяньні РФ былі адным з фактараў, якія падштурхнулі рост ваенных выдаткаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе (на 1,2 і 1,7 адсотка адпаведна). Агульная сума ваенных выдаткаў усіх 29 дзяржаў-чальцоў NATO ў 2017 годзе склала 900 мільярдаў даляраў, што складае 52% сусьветных ваенных выдаткаў.
Пры гэтым абсалютным лідэрам па ваенных расходах застаецца ЗША – у 2017 годзе іх ваенны бюджэт склаў 610 мільярдаў даляраў. Адзначаецца, што ваенныя выдаткі ЗША больш не зьніжаюцца, сума абароннага бюджэту краіны засталася нязьменнай у параўнаньні з 2016 года.
Нагадаем, у канцы 2017 года кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу на выніковай калегіі міністэрства з удзелам прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна заявіў, што ваенны бюджэт краіны на 2018 год складзе 46 мільярдаў даляраў.
эж