Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін баіцца перавароту і змагаецца з сацсеткамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.04.2018 13:22
Нядаўна расейскі суд забараніў прыкладаньне Telegram на тэрыторыі ўсёй краіны.
www.pixabay.com/Creative Commons

Крамлёўская каманда адчувае сябе няўпэўнена. Уладзіміра Пуціна, відаць, пастаянна перасьледуе кашмар перавароту, які можа скінуць яго з пасады, калі ён ня будзе прымаць прафіляктычных дзеяньняў – піша выданьне «Sieci».

Пуцін баіцца такога сцэнару з часу ўкраінскага Майдану і арабскай вясны. Тое, што спалучае ўкраінскі Майдан з арабскай вясной ды антыўрадавымі дэманстрацыямі ў Расеі – гэта інтэрнэт. Дзякуючы яму людзі дамаўляюцца на акцыі. Пуцін даўно лічыць папулярныя сацсеткі (нап. Facebook) інструмэнтам амэрыканскіх спэцслужбаў.

Праблема пачалася ў 2014 годзе, калі стваральнік Вконтакце Павел Дураў не згадзіўся, каб ФСБ кантралявалі сетку. Гаворка ішла пра доступ да лідараў Майдану. Дураў быў прымушаны прадаць фірму і выехаць за мяжу. Там прыдумаў новы мэсэнджэр – Telegram, які хутка заваяваў папулярнасьць. Яго козыр – шыфроўка інфармацыі, ніхто звонку не даведаецца, пра што размаўляюць карыстальнікі.

У Расеі Тэлеграм мае каля 15 млн. карыстальнікаў. Летась Роскамнадзор патрабаваў, каб Дураў расшыфраваў адну з навін, аргумэнтуючы, што прыкладаньнем карыстаюцца тэрарысты. Дураў адмовіўся. 13 красавіка суд выдаў рашэньне пра блякаду мэсэнджэра на тэрыторыі ўсёй Расеі.

Пасьля рашэньня суду Дураў заўважыў іранічна, што наступным крокам уладаў будзе забарона карыстацца словамі, паколькі пры іх дапамозе кантактуюцца тэрарысты. Гэта быў жарт, але прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава заявіла на поўным сур’ёзе, што эфэктыўней было б пайсьці па сьлядах Саўдаўскай Арабіі і забараніць усе сацсеткі.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт