У Мадрыдзе пачалі пераймяноўваць вуліцы, зьвязаныя з рэжымам Францыска Франка
Улады Мадрыда замяніла назву дзьвюх вуліц, якія былі названыя ў гонар генэралаў паплечнікаў апошняга Каўдылья Гішпаніі.
Такім чынам улады гішпанскай сталіцы пачалі працэс па перайменаваньні, які закране не менш за 49 вуліц.
Мадрыд выконвае закон аб «гістарычнай памяці», прыняты ў 2007 годзе, які патрабуе паступовай замены сымбаляў, зьвязаных з пэрыядам праўленьня Франка, які цягнуўся амаль 40 гадоў да сьмерці дыктатара ў 1975 годзе.
Камісія Каралеўства Гішпаніі па пытаньнях гістарычнай памяці загадала зьмяніць назвы 52 вуліц. Аднак перайменаваньнем трох іх адкладваецца за судовых працэсаў. Некалькі асацыяцый, уключаючы Нацыянальны фонд Франка, мэтай якога зьяўляецца захаваньне памяці пра дыктара, у мінулым годзе падалі апэляцыю на рашэньне Мадрыдзкага гарадзкога савета аб зьмене назваў вуліц.
Гэты крок прымусіў гішпанскую сталіцу прыпыніць перайменаваньне, але гарадзкі суд Мадрыду падтрымаў паліцыю горада.
Улады Мадрыду замянілі назву дзьвюх вуліц, якія былі названыя ў гонар генэралаў паплечнікаў апошняга Каўдылья Гішпаніі. Такім чынам улады гішпанскай сталіцы пачалі працэс па перайменаваньні, які закране ня меньш за 49 вуліц.
Мадрыд выконвае закон аб «гістарычнай памяці», прыняты ў 2007 годзе, які патрабуе паступовай замены сымбаляў, зьвязаных з пэрыядам праўленьня Франка, які цягнуўся амаль 40 гадоў, аж да сьмерці дыктатара ў 1975 годзе.
Камісія Каралеўства Гішпаніі па пытаньнях гістарычнай памяці загадала зьмяніць назвы 52 вуліц. Аднак перайменаваньне трох з іх было адкладзена праз судовыя працэсы.
Некалькі асацыяцый, уключаючы Нацыянальны фонд Франка, мэтай якога зьяўляецца захаваньне памяці пра дыктара, у мінулым годзе падалі апэляцыю на рашэньне Мадрыдзкага гарадзкога савету аб зьмене назваў вуліц.
Гэты крок прымусіў гішпанскую сталіцу прыпыніць перайменаваньне, але гарадзкі суд Мадрыду падтрымаў прапановы гарадзкога савету.
эж