Латвійскім дзецям забароняць выяжджаць у расейскія ваенізаваныя лягеры
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.04.2018 12:49
Латыскія парлямэнтары намераныя ўнесьці адпаведныя зьмены ў Закон аб абароне правоў дзяцей.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.
Латвійскім дзецям забароняць выяжджаць у расійскія ваенізаваныя лягеры
Камісія Сэйму Латвіі па правах чалавека і грамадзкіх справах падтрымала прапанову дэпутата ад Саюзу «зялёных» і сялян Карліса Сержантса забараніць удзел дзяцей у ваенных лягерах, які знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
Плянуецца забараніць латыскім дзецям удзельнічаць у арганізаваных замежнай дзяржавай або іншым суб'ектам міжнароднага права дзеяньнях або мерапрыемствах ваеннага характару, за выключэньнем краін-партнэраў Латвіі па НАТА і Эўрапейскаму Зьвязу, а таксама ў мерапрыемствах, якія праводзяцца некаторымі іншымі краінамі.
Латышскія парлямэнтары намераныя ўнесьці ў Закон аб абароне правоў дзяцей згаданыя зьмены. Абедзьве прапановы ў бліжэйшы час будзь разгледжаныя падчас пасяджэньня Сэйму Латвіі.
Камісія Сэйму Латвіі па правах чалавека і грамадзкіх справах падтрымала прапанову дэпутата ад Саюзу «зялёных» і сялян Карліса Сержантса забараніць удзел дзяцей у ваенных лягерах, які знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
Плянуецца забараніць латыскім дзецям удзельнічаць у арганізаваных замежнай дзяржавай або іншым суб'ектам міжнароднага права дзеяньнях або мерапрыемствах ваеннага характару, за выключэньнем краін-партнэраў Латвіі па НАТА і Эўрапейскаму Зьвязу, а таксама ў мерапрыемствах, якія праводзяцца некаторымі іншымі краінамі.
Латышскія парлямэнтары намераныя ўнесьці ў Закон аб абароне правоў дзяцей згаданыя зьмены. Абедзьве прапановы ў бліжэйшы час будуць разгледжаныя падчас пасяджэньня Сэйму Латвіі.
эж