Logo Polskiego Radia
Print

У Вашынгтоне адкрылі Польскую гандлёвую палату

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2018 14:18
Адкрыцьцё палаты ў Вашынгтоне – адзін з элемэнтаў падтрымкі польскага бізнэсу, віцэ-прэм'ер Польшчы.
Момант падпісаньня польска-амэрыканскага пагадненьня аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве - Яраслаў Говін (зьлева) й намесьнік дзяржсакратара ЗША Томас Шэнан (справа)Момант падпісаньня польска-амэрыканскага пагадненьня аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве - Яраслаў Говін (зьлева) й намесьнік дзяржсакратара ЗША Томас Шэнан (справа)фота: афіцыйны профіль Яраслава Говіна ў сетцы Twitter

У Вашынгтоне адкрылі Польскую гандлёвую палату
Віцэ-прэм'ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін прыняў удзел у адкрыцьці Польскай гандлёвай палаты ў Вашынгтоне.
У ходзе цырымоніі адкрыцьця Яраслаў Говін нагадаў, што ў мінулым годзе эканамічны рост у Польшчы склаў амаль 5%. Паводле віцэ-прэм’ера, адным з прыярытэтаў кіраўніцтва Польшчы зьяўляецца павелічэньне польскага экспарту й сыстэмная падтрымка польскіх фірмаў дзяржавай. Адкрыцьцё Польскай гандлёвай палаты ў Вашынгтоне – адзін з элемэнтаў падтрымкі польскага бізнэсу, сказаў Говін.
Галоўнай мэтай візыту віцэ-прэмʼера Польшчы ў Вашынгтон стала падпісаньне польска-амэрыканскага пагадненьня аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт