Ізраільскія жаўнеры адкрылі агонь да ўдзельнікаў пратэсту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        21.04.2018 14:27
                    
                                 
                
                
                    У дэманстрацыі, арганізаванай чацьвёрты раз запар на мяжы з Ізраілем, удзел прынялі 3 тысячы чалавек.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/MOHAMMED SABER
                     
                
                
                
               
                
                         Загінулі чатыры палестынцы, а 96 параненыя падчас пятнічнай дэманстрацыі каля мяжы Зоны Газы з Ізраілем, дзе ізраільскія жаўнеры адчынілі агонь. Войска таксама прымяніла гумовыя кулі і сьлезацечны газ. У шпіталі трапіла 174 асобы, а 271 дэманстрант атрымаў мэдычную дапамогу ў палявых мэдпунктах.
У дэманстрацыі, арганізаванай чацьвёрты раз запар на мяжы з Ізраілем, удзел прынялі 3 тысячы чалавек. На пешым пратэсьце прысутных было каля 30 тысяч чалавек. З кожным разам колькасьць удзельнікаў зьмяншаецца. Падчас штотыднёвых пратэстаў, якія распачаліся месяц таму, агулам загінулі 32 палестынцы.
Палітычны лідар палестынскага Хамасу Ісмаіл Ханія заклікаў працягваць дэманстрацыі ў Зоне Газы. «Падрыхтуйцеся да масавых дэманстрацый, якія ў дзень «Накбы» (15 траўня) дойдуць да межаў з вонку і з сярэдзіны акупаванай тэрыторыі», – заклікаў Ханія.
ав