Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі парлямэнт даў зялёнае сьвятло папраўкам у дырэктыву па газе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.04.2018 16:13
Гэта дырэктыва можа ўскладніць будаўніцтва газаправода Nord Stream 2.
youtube.com/watch?v=4-beWPaKxzg

Эўрапейскі парлямэнт не аспрэчыў прапановаў паправак у дырэктыву па газе, якая павінна перашкодзіць будаўніцтву газаправода Nord Stream 2.

У папраўках прапануецца, каб усе трубаправоды, у тым ліку пракладзеныя па дне мора, былі ахоплены заканадаўствам ЭЗ. Адсутнасьць выразных палажэньняў па гэтым пытаньні дазволіла прыхільнікам Nord Stream 2 праводзіць падрыхтоўку да гэтай інвэстыцыі.

Даклад, які падрыхтаваў старшыня Камітэта па прамысловасьці, навуковых дасьледаваньняў і энэргетыкі Ежы Бузэк, зьмяшчае прапановы, каб заканадаўства ЭЗ распаўсюджвалася на інвэстыцыі, якія аказваюць уплыў на бясьпеку паставак газу ў ЭЗ. Паводле паправак, на інвэстараў могуць накладацца эканамічныя санкцыі.

Аўтары дакладу прызнаюць, што падрыхтоўка да паправак не была лёгкай. Падчас працы камітэта група прыхільнікаў Nord Stream 2 спрабавала сарваць галасаваньне па прапановах дакладу.

Цяпер Ежы Бузэк будзе праводзіць перамовы з дзяржавамі-чальцамі ЭЗ па ўвядзеньні паправак у дырэктыву па газе. Аднак цалкам магчыма, што некаторыя краіны, у тым ліку Аўстрыя, Бэльгія, Нідэрлянды й Нямеччына будуць спрабаваць зацягваць гэтую працу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт