Экспэрты ААН па хімічнай зброі прыехалі ў Думу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.04.2018 17:16
Спэцыялісты правераць магчымы факт выкарыстаньня хімічнай зброі.
Горад Дума ў правінцыі Ўсходняя Гута. PAP/EPA/STR
Экспэрты ААН па хімічнай зброі прыехалі ў Думу
Спэцыялісты правераць магчымы факт выкарыстаньня хімічнай зброі.
Амбасадар Сырыі ў ААН Башар Джафары паведаміў, што група па пытаньнях бясьпецы ААН прыехала ў сырыйскі горад Дума ў правінцыі Ўсходняя Гута.
Экспэрты плянуюць праверыць сытуацыю ў горадзе. Спэцыялісты правераць магчымы факт выкарыстаньня сырыйскімі ўрадавымі сіламі хімічнай зброі.
„Калі экспэрты вырашаць, што сытуацыя ў горадзе дастаткова стабільная, то яны возьмуць пробы хімічнай зброі”, - сказаў прадстаўнік Сырыі ў ААН.
Раней пра прысутнасьць у Думе экспэртаў ААН у галіне хімічнай зброі паведамляла таксама сырыйскае тэлебачаньне.
аз
Амбасадар Сырыі ў ААН Башар Джафары паведаміў, што група па пытаньнях бясьпекі ААН прыехала ў сырыйскі горад Дума ў правінцыі Ўсходняя Гута.
Спэцыялісты правераць магчымы факт выкарыстаньня сырыйскімі ўрадавымі сіламі хімічнай зброі.