Logo Polskiego Radia
Print

46 эўрадэпутатаў заклікаюць да дыпляматычнага байкоту ЧС у Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 13:29
На дадзены момант афіцыйна дыпляматычны байкот ЧС-2018 абвясьцілі Вялікабрытанія й Ісьляндыя.
pixabay.com/Public Domain CC0

46 эўрадэпутатаў заклікаюць да дыпляматычнага байкот ЧС у Расеі
На дадзены момант афіцыйна дыпляматычны байкот ЧС-2018 абвясьцілі Вялікабрытанія й Ісьляндыя.
46 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнта падпісалі ліст з заклікам да ўрадаў краін Эўразьвязу абвясьціць дыпляматычны байкот сёлетняга чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.
На дадзены момант афіцыйна пра дыпляматычны байкот ЧС-2018 абвясьцілі Вялікабрытанія й Ісьляндыя, якая не ўваходзіць у ЭЗ.
„Пакуль Пуцін працягвае нелегальную анэксію Крыма, утрымлівае ўкраінскіх палітычных зьняволеных і падтрымлівае вайну на ўсходзе Ўкраіны, мы ня можам рабіць выгляд, што гэты турнір праводзіць наш добры сусед”, - гаворыцца ў лісьце.
У ім таксама адзначаецца, што спроба атручэньня былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачкі ў Солсбэры „была толькі апошнім выпадкам у пераліку зьдзекаў Уладзіміра Пуціна з эўрапейскіх каштоўнасьцяў”.
eurointegration.com.ua/аз

46 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнта падпісалі ліст з заклікам да ўрадаў краін Эўразьвязу абвясьціць дыпляматычны байкот сёлетняга Чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.

На дадзены момант афіцыйна пра дыпляматычны байкот ЧС-2018 абвясьцілі Вялікабрытанія й Ісьляндыя, якая не ўваходзіць у ЭЗ.

„Пакуль Пуцін працягвае нелегальную анэксію Крыма, утрымлівае ўкраінскіх палітычных зьняволеных і падтрымлівае вайну на ўсходзе Ўкраіны, мы ня можам рабіць выгляд, што гэты турнір праводзіць наш добры сусед”, - гаворыцца ў лісьце.

У ім таксама адзначаецца, што спроба атручэньня былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачкі ў Солсбэры „была толькі апошнім выпадкам у пераліку зьдзекаў Уладзіміра Пуціна з эўрапейскіх каштоўнасьцяў”.

eurointegration.com.ua/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт