Чарговы кіраўнік ФБР кажа пра магчымасьць шантажу Трампа з боку Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.04.2018 15:43
                    
                                 
                
                
                    "У расейцаў ёсьць нейкі кампрамат на яго асабістае жыцьцё".
                
                
                    
                        
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Чарговы былы кіраўнік амэрыканскай спэцслужбы заявіў, што прэзыдэнта Трампа шантажыруе Крэмль. Экс-галава ФБР Джэймс Комі (Games Comey) на пытаньне, ці расейцы маюць у распараджэньні кампрамэтуючыя матэрыялы на прэзыдэнта, адказаў, што гэта магчыма – паведамляе «Rzeczpospolita».
У траўні мінулага году Дональд Трамп нечакана вызваліў Комі ад займаемай пасады, абвінаваціўшы яго ў «некампэтэнтнасьці і няздольнасьці быць эфэктыўным лідарам». Цяпер Трамп напісаў у сацсетках, што Комі быў найгоршым кіраўніком ФБР за ўсю гісторыю.
За тры тыдні да Комі ў эфіры адной з тэлестанцый выступіў іншы былы галава ФБР Джон Брэнан (John Brennan, якога таксама звольніў Трамп). Ён адзначыў: «Я думаю, у расейцаў ёсьць нейкі кампрамат на яго асабістае жыцьцё, які яны могуць у кожны момант выкарыстаць і ўскладніць яму жыцьцё. Ён баіцца прэзыдэнта Расеі».
Перад мінулагоднім уступленьнем Трампа на пасаду амэрыканскае выданьне BuzzFeed апублікавала (тады тайны) даклад на тэму сувязей Трампа з Масквой. У ім быў, між іншым, апісаны візыту мільярдэра ў Расею ў 2013 годзе. Паводле інфармацыі аўтара дакладу, у сваім апартамэнце дарагога гатэлю Ritz Carlton y цэнтры сталіцы Трамп зладзіў оргію з прастытуткамі, загадаў ім мачыцца на прэзыдэнцкі ложак, у якім раней спалі Барак Абама з жонкай Мішэль, якіх Трамп ненавідзіць. Аднак гэтая інфармацыя хутчэй ня стала шокам для выбаршчыкаў Трампа, якія выбачаюць яму ўсе вульгарныя паводзіны і моцныя словы.
Rzeczpospolita/нг