У Сырыю прыбылі інспэктары па хімічнай зброі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.04.2018 17:42
Дамаск паабяцаў, што экспэрты атрымаюць свабодны доступ да ўсіх аб'ектаў.
Аўтамабілі інспэктараў у ДамаскуPAP/EPA/YOUSSEF BADAWI
Прадстаўнікі міжнароднай Арганізацыі па забароне хімічнай зброі прыбылі ў Сырыю для расьсьледаваньня магчымага прымяненьня гэтага віду зброі ў горадзе Дума. Віцэ-міністар замежных спраў Сырыі Айман Сусан запэўніў, што экспэрты атрымаюць свабодны доступ да ўсіх аб'ектаў. Паводле яго слоў, яны «змогуць працаваць прафэсійна, абʼектыўна, бесстароньне й без якога-небудзь ціску».
Захад абвінавачвае ўлады Сырыі ў выкарыстаньні хімічнай зброі ў горадзе Дума. Паводле паведамленьняў, 7 красавіка на заняты антыўрадавымі сіламі горад была зьдзейсьненая атака з прымяненьнем хлёру й зарыну. СМІ паведамілі пра мінімум 40 сьмяротных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Сырыйскі ўрад і Расея зазначаюць, што хімічнай атакі не было й што гэта – правакацыя Захаду.
У адказ на меркаванае прымяненьне хімзброі амэрыканскія, брытанскія й францускія сілы нанесьлі ракетны ўдар па абʼектах у Сырыі ноччу зь пятніцы на суботу.
Прадстаўнікі міжнароднай Арганізацыі па забароне хімічнай зброі прыбылі ў Сырыю для расьсьледаваньня магчымага прымяненьня гэтага віду зброі ў горадзе Дума.
Віцэ-міністар замежных спраў Сырыі Айман Сусан запэўніў, што экспэрты атрымаюць свабодны доступ да ўсіх аб'ектаў. Паводле яго слоў, яны «змогуць працаваць прафэсійна, абʼектыўна, бесстароньне й без якога-небудзь ціску».
Захад абвінавачвае ўлады Сырыі ў выкарыстаньні хімічнай зброі ў горадзе Дума.
Паводле паведамленьняў, 7 красавіка на заняты антыўрадавымі сіламі горад была зьдзейсьненая атака з прымяненьнем хлёру й зарыну. СМІ паведамілі пра мінімум 40 сьмяротных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Сырыйскі ўрад і Расея зазначаюць, што хімічнай атакі не было й што гэта – правакацыя Захаду.
У адказ на меркаванае прымяненьне хімзброі амэрыканскія, брытанскія й францускія сілы нанесьлі ракетны ўдар па абʼектах у Сырыі ноччу зь пятніцы на суботу.
вс