Logo Polskiego Radia
Print

ЗША загадзя папярэдзілі Расею аб удары па Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2018 18:58
Тым часам прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава падвергла крытыцы прымяненьне сілы.
Зьнішчаны ў выніку ўдару аб'ект у СырыіЗьнішчаны ў выніку ўдару аб'ект у СырыіPAP/EPA/YOUSSEF BADAWI

ЗША загадзя папярэдзілі Расею аб удары па Сырыі
Амэрыканскія ўлады загадзя праінфармавалі Расею аб ракетным удар па Сырыі, паведаміў амбасадар ЗША ў Маскве Джон Хантсман.
Паводле яго, перад тым як распачаць якія-небудзь дзеяньні, Вашынгтон зьвязаўся з Крамлём з мэтай прадухіліць ахвяры сярод расейскіх вайскоўцаў альбо мірнага насельніцтва. Амэрыканскі пасол сказаў, што ўсе выбраныя цэлі зьяўляюцца часткай незаконнай праграмы хімічнай зброі, разгорнутай прэзыдэнтам Асадам.
Тым часам афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава ў вострай форме падвергла крытыцы прымяненьне сілы кааліцыяй на чале з ЗША. «Па сталіцы сувэрэннай дзяржавы, якая шмат гадоў спрабуе выжыць ва ўмовах тэрарыстычнай агрэсіі, нанесены ўдар. За ўсім гэтым стаяць тыя, хто прэтэндуе на маральнае лідарства ў гэтым сьвеце, заяўляе аб сваёй выключнасьці», – зазначыла Захарава.
Удар па Сырыі раскрытыкавала таксама МЗС Беларусі.
Ваенныя дзеяньні падтрымаў у прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Амэрыканскія ўлады загадзя праінфармавалі Расею аб ракетным удар па Сырыі, паведаміў амбасадар ЗША ў Маскве Джон Хантсман.

Паводле яго, перад тым як распачаць якія-небудзь дзеяньні, Вашынгтон зьвязаўся з Крамлём з мэтай прадухіліць ахвяры сярод расейскіх вайскоўцаў альбо мірнага насельніцтва. Амэрыканскі пасол сказаў, што ўсе выбраныя цэлі зьяўляюцца часткай незаконнай праграмы хімічнай зброі, разгорнутай прэзыдэнтам Асадам.

Тым часам афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава ў вострай форме падвергла крытыцы прымяненьне сілы кааліцыяй на чале з ЗША.

«Па сталіцы сувэрэннай дзяржавы, якая шмат гадоў спрабуе выжыць ва ўмовах тэрарыстычнай агрэсіі, нанесены ўдар. За ўсім гэтым стаяць тыя, хто прэтэндуе на маральнае лідарства ў гэтым сьвеце, заяўляе аб сваёй выключнасьці», – зазначыла Захарава.

Удар па Сырыі раскрытыкавала таксама МЗС Беларусі.

Ваенныя дзеяньні падтрымаў у прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт