У ЗША памёр кінарэжысёр, двухразовы ляўрэат прэміі «Оскар» Мілаш Форман. Кінатворцу было 86 гадоў. Паводле паведамленьняў, рэжысёр памёр пасьля непрацяглай хваробы.
Мілаш Форман нарадзіўся ў Чэхаславакіі ў 1932 годзе. Кар'еру ў кіно пачаў на радзіме. У 1968 годзе пасьля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію Форман эміграваў у ЗША. У 1977 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.
Галоўным кінэматаграфічным шэдэўрам Формана лічыцца фільм «Палёт над гняздом зязюлі», зьняты ў 1975 годзе па аднайменным рамане Кена Кізі. Карціна атрымала пяць «Оскараў», у тым ліку за лепшую рэжысуру, і прынесла Форману сусьветную славу.
«Амэдэй» – яшчэ адна оскараносная карціна ў фільмаграфіі рэжысёра. Яна атрымала восем статуэтак, у тым ліку ў намінацыях «Лепшы фільм» і «Лепшы рэжысёр».
Форман таксама зьняў «Народ супраць Лары Флінта» ( «Залаты мядзьведзь» Бэрлінскага кінафэстывалю), «Вальмон», «Чалавек на Месяцы», «Рэгтайм».

паводле інтэрфакс/вс