Logo Polskiego Radia
Print

Над Балтыйскім морам разьбіўся расейскі ваенны верталёт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2018 10:46
На борце ваеннага верталёта Ка-29 знаходзіліся два чалавекі.
foto:pixabay.com

У Балтыйскім моры разьбіўся расейскі ваенны верталёт. На борце ваеннага верталёта Ка-29 знаходзіліся два чалавекі.
Верталёт пацярпеў крушэньне ў акваторыі Балтыйскага мора, на борце былі два чальцы экіпажа, знойдзена цела аднаго загінуўшага. Пра гэта паведаміла РІА Навіны, спасылаючыся на крыніцу ў экстраных службах. «У Калінінградзкай вобласьці адбылося крушэньне верталёта ў акваторыі Балтыйскага мора. На борце знаходзіліся два чальцы экіпажа», – сказаў суразмоўца агенцтва.
Знойдзена цела аднаго загінуўшага, праводзяцца пошукава-выратавальныя работы.
На Балтыйскім моры праходзяць вучэньні расейскага флёту, падчас якіх выкарыстоўваецца авіяцыя. Ка-29 – карабельны транспартна-баявы верталёт.
У той жа дзень раней вучэбна-баявы самалёт Як-130 пацярпеў аварыю ў Варонескай вобласьці Расеі ў ходзе плянавага вучэбна-трэніровачнага палёту, але абодва пілёты катапультаваліся.

Верталёт пацярпеў крушэньне ў акваторыі Балтыйскага мора, на борце былі два чальцы экіпажа, знойдзена цела аднаго загінуўшага. Пра гэта паведаміла РІА Навіны, спасылаючыся на крыніцу ў экстраных службах. «У Калінінградзкай вобласьці адбылося крушэньне верталёта ў акваторыі Балтыйскага мора. На борце знаходзіліся два чальцы экіпажа», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Знойдзена цела аднаго загінуўшага, праводзяцца пошукава-выратавальныя работы.

На Балтыйскім моры праходзяць вучэньні расейскага флёту, падчас якіх выкарыстоўваецца авіяцыя. Ка-29 – карабельны транспартна-баявы верталёт.У той жа дзень раней вучэбна-баявы самалёт Як-130 пацярпеў аварыю ў Варонескай вобласьці Расеі ў ходзе плянавага вучэбна-трэніровачнага палёту, але абодва пілёты катапультаваліся.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт