Logo Polskiego Radia
Print

Пацьверджана падазрэньне Вялікабрытаніі па справе Скрыпаля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 16:09
Не існуе ніякіх сумневаў, што за выкарыстаньне хімічнай зброі ў Солсбэры адказвае Расея - Барыс Джонсан.
Kіраўнік брытанскага МЗС Барыс ДжонсанKіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан PAP/EPA/WILL OLIVER

АЗХЗ пацьвердзіла падазрэньні Вялікабрытаніі па справе Скрыпаля
„Не існуе ніякіх сумневаў, што за выкарыстаньне хімічнай зброі ў Солсбэры адказвае Расея”, - сказаў Барыс Джонсан.
Экспэртызы Арганізацыі па забароне хімічнай зброі пацьвярджаюць, што за спробу атручэньня былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля адказвае Расея. Пра гэта паведаміў кіраўнік брытанскага МЗС.
„Не існуе ніякіх сумневаў, што за выкарыстаньне хімічнай зброі ў Солсбэры адказвае Расея”, - сказаў Барыс Джонсан. Ён дадаў, што іншага тлумачэньня, калі гаворка ідзе пра адказнасьць за напад, няма.
Барыс Джонсан таксама заявіў, што ў наступную сераду, па просьбе Вялікабрытаніі, адбудзецца сустрэча Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па гэтай справе.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі паведаміла, што вынікі дасьледаваньняў, праведзеных у чатырох лябараторыях, пацьвярджаюць высновы Вялікабрытаніі наконт атрутнага рэчыва.
аз

Паводле Лёндану, злачынцы спрабавалі атруціць былога агентa ГРУ й яго дачку атрутай „Навічок”, якая 1980-гадах была вырабленая ў Расеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт