Сытуацыя ў Сырыі – тэма размовы Трампа й Эрдагана
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.04.2018 18:27
                    
                    Лідары Злучаных Штатаў Амэрыкі й Турцыі пра вайну ў Сырыі размаўлялі па тэлефоне. 
                
Дональд ТрампPAP/EPA/Chris Kleponis / POOL
                     
Сытуацыя ў Сырыі – тэма размовы Трампа й Эрдагана
Лідары Злучаных Штатаў Амэрыкі й Турцыі пра вайну ў Сырыі размаўлялі па тэлефоне. 
Дональд Трамп размаўляў пра сытуацыю ў Сырыі з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. 
Тэлефонная размова адбылася пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША прыгразіў   рэжыму ў Дамаску ваеннымі дзеяньнямі ў адказ на прымяненьне хімічнай зброі ў правінцыі Ўсходняя Гута ў Сырыі. 
Нагадаем, раней прэм'ер Турцыі заклікаў Расею й ЗША пачаць дыялёг па справе Сырыі. 
У апошнім часе амэрыканска-турэцкія адносіны зайшлі ў тупік. ЗША ня хочуць выдаць мусульманскага дзеяча Фэтхулаха Гюлена, якога  Анкара абвінавачвае ў спробе правядзеньня дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году. Апрача таго, амэрыканцы падтрымліваюць курдзкія аддзелы ў Сырыі.
аз