Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскія санкцыі ўдарылі па расейскіх алігархах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2018 15:21
Акцыі алюмініевага гіганта «Русал» Дзерыпаскі страцілі амаль палову сваёй цаны.
PIX1861/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расейскія алігархі й іх кампаніі адчулі на сабе дзеяньні амэрыканскіх санкцый. Акцыі алюмініевага гіганта «Русал», што кантралюецца Алегам Дзерыпаскам, які трапіў пад санкцыі, страцілі амаль палову сваёй цаны на Фондавай біржы Ганконга.
У новы санкцыйны сьпіс ЗША, апублікаваны 6 красавіка, былі ўключаныя сем алігархаў, сярод іх – зяць Уладзіміра Пуціна Кірыл Шамалаў і сябар прэзыдэнта Расеі Алег Дзерыпаска. Санкцыі ЗША закранулі 12 кампаній, якія кантралююцца алігархамі, 17 высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама канцэрну «Рособоронэкспорт», які займаецца гандлем зброяй.
Ужо ў першыя гадзіны пасьля ўвядзеньня новых санкцый у дачыненьні да расейскіх алігархаў на эўрапейскіх фондавых біржах былі заўважаныя падзеньні коштаў на акцыі іх кампаніі. Аналітыкі часопісу Forbes падлічылі, што Алег Дзерыпаска за адзін дзень страціў амаль 1 млрд даляраў. Іншыя прадпрымальнікі з амэрыканскага санкцыйнага сьпісу таксама панесьлі сур'ёзныя страты. Так, Сулейман Керымаў, у прыватнасьці, страціў 244 млн даляраў, а Віктар Вексельберг – 41 млн даляраў.

Расейскія алігархі й іх кампаніі адчулі на сабе дзеяньні амэрыканскіх санкцый. Акцыі алюмініевага гіганта «Русал», што кантралюецца Алегам Дзерыпаскам, які трапіў пад санкцыі, страцілі амаль палову сваёй цаны на Фондавай біржы Ганконга.

У новы санкцыйны сьпіс ЗША, апублікаваны 6 красавіка, былі ўключаныя сем алігархаў, сярод іх – зяць Уладзіміра Пуціна Кірыл Шамалаў і сябар прэзыдэнта Расеі Алег Дзерыпаска. Санкцыі ЗША закранулі 12 кампаній, якія кантралююцца алігархамі, 17 высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама канцэрн «Рособоронэкспорт», які займаецца гандлем зброяй.

Ужо ў першыя гадзіны пасьля ўвядзеньня новых санкцый у дачыненьні да расейскіх алігархаў на эўрапейскіх фондавых біржах былі заўважаныя падзеньні коштаў на акцыі іх кампаніі. Аналітыкі часопісу Forbes падлічылі, што Алег Дзерыпаска за адзін дзень страціў амаль 1 млрд даляраў.

Іншыя прадпрымальнікі з амэрыканскага санкцыйнага сьпісу таксама панесьлі сур'ёзныя страты. Так, Сулейман Керымаў, у прыватнасьці, страціў 244 млн даляраў, а Віктар Вексельберг – 41 млн даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт