У Нямеччыне фургон уехаў у натоўп людзей
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.04.2018 20:13
Аўтамабіль уехаў у людзей, што сядзелі за столікамі на адкрытай тэрасе ў горадзе Мюнстэр.
photo: pixabay.com/CC0
У цэнтры гораду Мюнстэр на поўдні Нямеччыны невялікі грузавік уехаў у натоўп людзей. Паліцыя не выключае, што гэта быў тэракт. У сваю чаргу СМІ паведамілі, што за рулём сядзеў псыхічна хворы грамадзянін Нямеччыны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль на вялікай хуткасьці ўехаў у людзей, што сядзелі за столікамі на адкрытай тэрасе. Загінулі 2 асобы. Параненыя, паводле розных крыніцаў, былі 20-30 чалавек, у тым ліку каля 6 чалавек атрымалі сур'ёзныя раненьні. Кіроўца фургона зьдзейсьніў самагубства на месцы здарэньня.
аз