Расея выдаляе чатырох польскіх дыпляматаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.03.2018 14:43
Яны мусяць пакінуць тэрыторыю Расеі да 7 красавіка.
Уладзімеж Марціняк, Пасол РП у Масквеwww.moskwa.msz.gov.pl/IF RAN
Пасол Польшчы Ўладзімеж Марціняк быў сёньня выкліканы ў расейскае МЗС. Сустрэча была вызначана на 13.30 паводле маскоўскага часу, і працягнулася 15 хвілін. Пасьля пасол не даў ніякага камэнтара журналістам.
Сёньня ў МЗС былі выкліканыя таксама паслы Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Нідэрляндаў і Чэхіі. Выкліканьне амбасадараў заходніх дзяржаваў зьяўляецца пасьлядонасьцю акцыі салідарнасьці гэтых краін з Вялікабрытаніяй.
Вялікабрытанія атрымала месяц на скарачэньне штатаў сваіх дыпляматычных місій у Расеі.
У сярэдзіне сакавіка Вялікабрытанія выгнала 23 расейскіх дыпляматаў. Такое дзеяньне было зьвязана з падазрэньнем, што Маскве нясе адказнасьць за хімічную атаку ў Солсберы на былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і яго дачку. У знак салідарнасьці з Лёнданам каля 30 краін таксама выгналі расейскіх дыпляматаў.
МЗС Польшчы прызнала пэрсонай нон грата чатырох расейцаў.
яс