Краіны Балтыі падключаюцца да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы
Сынхранізацыя балтыйскай сыстэмы з сыстэмай заходняй Эўропы павінна закончыцца да 2025 году.
Кіраўнік Эўракамісіі станоўча ацэньвае ідэю энэргетычнага пагадненьня паміж Польшчай й балтыйскімі краінамі. Гаворка ідзе пра сынхранізацыю энэргетычных сетак у Эўропе, у прыватнасьці адключэньне балтаў ад расейскай сыстэмы й падключэньне да эўрапейскай. Гэта павінна адбыцца да 2025 году за пасярэдніцтвам Польшчы.
На гэтую тэму надоечы ў Брусэлі размаўлялі прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki), лідары Латвіі, Летувы й Эстоніі, а таксама старшыня Эўракамісіі.
Жан-Клёд Юнкер лічыць, што пагадненьне зьяўляецца выразам салідарнасьці паміж краінамі ЭЗ.
IAR 3 - 2018-03-22 20:51:00 - KE-POLSKA-KRAJE BAŁTYCKIE-ENERGIA
Жан-Клёд Юнкер: Гэта эўрапейскі праект, які ўмацоўвае адзінства й энэргетычную бясьпеку Эўрапейскага Зьвязу. Гэта таксама адзін з найбольш сымбалічных праектаў энэргетычнага зьвязу й доказ салідарнасьці ў галіне энэргетычнай бясьпекі.
Пагадненьне аб далучэньні краінаў Балтыі да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы павінна быць заключанае да чэрвеня бягучага году.
аз