Інвэстары баяцца гандлёвай вайны ЗША і Кітаю
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2018 16:11
Падзеньні каціровак адбыліся амаль на ўсіх біржах сьвету.
fot. GPW.pl
У першую чаргу ўпалі акцыі паліўных і сыравінных кампаній.
Нэгатыўныя настроі інвэстараў – гэта вынік непакою, што пачнецца гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем.
Амэрыка ўвяла новыя тарыфы на сталь і алюмініі ды абклала мытам іншыя кітайскія тавары на суму 60 мільярдаў даляраў. У адказ Кітай увёў свае тарыфы на 3 мільярды даляраў.
Гэта сьведчыць пра тое, што раскручваецца сьпіраль гандлёвай вайны, што нэгатыўна ўплывае на стан біржавых актываў.
Страх змушае інвэстараў прадаваць актывы, у першую чаргу рызыкоўныя, што прыводзіць да абвалаў на фондавых рынках.
PR / JL