У Чарнігаве распацавалі групу, якая зьнішчала польскія могілкі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.03.2018 16:58
Паводле СБУ, група дзейнічала на замову расейскіх спэцслужбаў.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Украінская служба бясьпекі распрацавала ў Чарнігаве злачынную групу, якая адказвае за зьнішчэньне польскіх і габрэйскіх гістарычных месцаў памяці. Група дзейнічала на замову расейскіх спэцслужбаў.
Паводле СБУ, мэтай групы было распальваньне нацыянальных канфліктаў ва Ўкраіне. «Яна працавала на замову расейскіх спэцслужбаў, а яе дзейнасьць павінна была шкодзіць іміджу Ўкраіны. Функцыянэры высьветлілі, што чальцы шайкі былі замешаныя ў правядзеньне сэрыі актаў вандалізму ў польскіх і габрэйскіх месцах памяці на Валыні і Сумскай вобласьці», – інфармуе СБУ.
Злачынцы таксама адказваюць за зьнішчэньне ў Мельніках у 2017 годзе жаўнерскіх могілак польскага Корпусу Аховы Памежжа. Злачынцы разьбілі крыжы на магілах. У канцы мінулага году тая ж самая група намалявала антысэміцкія напісы на габрэйскіх могілках у Сумах.

ав